Купалаўскай "Паўлінцы" 100 год. За гэту сотню год “Паўлінка" аб’ездзіла не толькі ўсю Беларусь, пабывала і далёка за яе межамі, ставілі “Паўлінку” амаль усе беларускія тэатры, змянілася некалькі пакаленняў артыстаў, задзейнічаных у спектаклі. А яна такая ж вясёлая, такая ж беларуская, такая родная і такая кранальная, як і тады – у далёкім 1913 годзе. Прэзентацыя падрыхтавана супрацоўнікамі Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі.