2. «Краіна казак» — бясплатная праграма для
прылад на базе Android, якая ўключае:
• 18 прафесійна праілюстраваных і
агучаных электронных кніг: народныя
казкі, аўтарскія казкі, пазнавальныя
кнігі
• Песні на вершы беларускіх паэтаў
• Беларускія калыханкі: сучасныя і
аўтэнтычныя спевы і тэксты да іх
• 50 аўдыёказак
3. Каманда праекта:
У стварэнні «Краіны казак» задзейнічана каля 50 чалавек:
рэдактар-каардынатар, праграміст, аўтары, мастакі,
дыктары, гукарэжысёры, дызайнеры, карэктары, кампазітары.
Усе ўдзельнікі прафесіяналы ў сваёй сферы, але ўдзельнічалі
ў праекце на валантэрскіх асновах.
Мэта праекта:
Мы імкнемся заахвоціць беларусаў усяго свету чытаць дзецям
па-беларуску файныя кнігі, слухаць і спяваць калыханкі ды
вясёлыя песенькі на словы беларускіх паэтаў, шанаваць сваё і
гадаваць дзетак беларусамі!
5. Мы імкнемся ствараць якасны прадукт, таму нашы кнігі
агучаныя прафесійнымі акторамі.
Эстэтычны бок таксама вельмі важны: мы ганарымся
ілюстрацыямі, створанымі для «Краіны казак» маладымі
беларускімі мастакамі.
6. У асобным раздзеле бацькі і дзеткі знойдуць вясёлыя песенкі
на вершы беларускіх паэтаў і тэматычныя размінкі ў
выкананні гурта «Агатка dream-band».
7. Для самых маленькіх – больш за 60 калыханак на любы густ!
Славутыя калыханкі і аўтэнтычныя спевы з архіваў Інстытута
мастацтвазнаўства, песенькі ў выкананні Змітра Вайцюшкевіча,
Вольгі Паўлоўскай і Ганны Даўгаўполавай.
8. Для дзетак ад 4-х год ёсць раздзел з аўтарскімі аўдыёказкамі
Сяргея Вітушкі, Ігара Кузьмініча, Алены Масла.
9. За паўгады існавання праграму спампавала больш 1000
карыстальнікаў з 37 краін свету.
Найбольшая колькасць чытачоў «Краіны казак» жыве ў
Беларусі, Расіі, Аўстраліі, ЗША і Польшчы.
Але ёсць карыстальнікі з Японіі, Інданэзіі і нават Кеніі.
10. Нашы планы і мэты:
• дадаць адукацыйны кантэнт (Азбуку і інш.)
• стварыць новы раздзел з тэкставымі казкамі
• распавядаць усім пра «Краіну казак»
Спампаваць «Краіну казак» можна тут:
Дзякуй за ўвагу!