2. Брыф
Кампанія ЮнібудКалор – беларускі тэхналагічны лідэр
у галіне вытворчасці дэкаратыўна-аздабляльных,
лакафарбавых, індустрыяльных і крэатыўных пакрыццяў.
Кампанія з беларускім капіталам і ўласнай вытворчасццю
працуе на рынку 15 гадоў і з'яўляецца адным з прызнаных
аўтарытэтаў у сваёй сферы.
ЮнібудКалор сёння прапануе больш за 70 найменняў
унікальных тавараў, сярод якіх: дэкаратыўныя тынкоўкі,
герметыкі, фарбы, матэрыялы па дрэве і інш.
На суд журы фестывалю ADNAK прапануецца асобная
лінія «Карцінаў-абярэгаў», якая ставіць на мэце стварэнне
эксклюзіўных прадметаў інтэр'ера, што падкрэсліваюць
беларускае паходжанне і адначасова раскрываюць
сутнасць тэхналагічных перавагаў тынковак Desan
кампаніі ЮнібудКалор.
3. «Карціны-абярэгі» — гэта старажытная нацыянальная
арнаментальная сімволіка і сучаснае дызайнерскае
рашэнне, якія ў сукупнасці даюць арыгінальны прадукт
з узорнымі тэхналагічнымі і мастацкімі якасцямі.
Прапануючы на рынку «карціны-абярэгі» ручной
вытворчасці з дэкаратыўнай тынкоўкі Desan, кампанія
ставіць на мэце ўмацаванне іміджу беларусіх вытворцаў,
павышэнне прэстыжу нацыянальнай прадукцыі
на міжнароднай арэне, прыцягненне ўвагі да гісторыі
і традыцыяў Беларусі.
«Карціны-абярэгі» гэта:
пазнавальная нацыянальная сімволіка для беларускіх
кампаніяў (крамаў, офісаў, прадстаўніцтваў за мяжой);
дызайнерскае ўпрыгожванне інтэр'ера;
стылёвы карпаратыўны сувенір;
адметны падарунак сябрам.
4. Карціны фарматам 40х40 см., зробленыя ў бел-чырвонай
гамме з дэкаратыўных тынковак пры дапамозе тэхнікі
трафарэту.
Для прадстаўленай серыі «карцінаў-абярэгаў» былі
выкарыстаныя наступныя сімвалы нацыянальнага
арнаменту:
«Сям'я», «Прыгажосць», «Багацце».
5. Праэкт быў распрацаваны аддзелам маркетынгу мінскага
галоўнога офіса ЮнібудКалор (дызайнер Вера Перагудава,
арт-дырэктар Марыя Навiцкая) і запушчаны ў рэалізацыю
ў 2014-15 гг. у арт-майстэрні кампаніі
(майстар Вольга Лісавец).
Аўтарская падарункавая серыя набыла сталую
папулярнасць ды стала візітнай карткай і прыкладам
новых магчымасцяў дэкаратыўных будаўнічых
матэрыялаў айчыннай вытворчасці.
Уручэнне карціны-абярэга «Прыгажосьць» на адкрыцці
Барысаўскага аўтавакзала.