ݺߣ

ݺߣShare a Scribd company logo
Рэпрадуктыўная сістэма
Божы план для хлопцаў
28. Так павінны мужы любіць
сваіх жонак, як сваё цела: хто
любіць сваю жонку, любіць
самога сябе.
29. Бо ніхто ніколі ня меў
нянавісьці да сваёй плоці, а
корміць і грэе яе, як і Гасподзь
Царкву;
(Да Эфэсянаў 5:25-31)
Госпад запланаваў для
чалавека жыццё, якое мае працяг
у дзецях.Чалавек можа даць
жыццё новаму чалавеку.
Прадуманная сістэма аргінізма,
мэтай каторай ёсць працяг роду,
называецца рэпрадуктыўнай (ад
лац. «зноў нараджэнне»).
Але асаблівасць гэтай сістэмы ў
тым, што яна не развіваецца
актыўна ў чалавеку да пэўнага
ўзросту, пакуль ён не стане
дастаткова развітым фізічна,
эмацыйна і маральна.
Рэпрадуктыўная сістэма
Рэпрадуктыўная сістэма мужчыны
Мужчыне дадзена
дабраславенне выпрацоўваць
семя. Гэта семя ён аддае
жанчыне, каб зарадзілася
новае жыццё.
Для гэтага ён мае
рэпрадуктыўныя органы:
пеніс, машонка з яечкамі, дзе
выпрацоўваюцца палавыя
клеткі, прастата, якая
выпрацоўвае семянную
вадкасць.
Схема мужчынскай рэпрадуктыўнай
сістэмы:
1. Мачавы пузыр 2. Лабковая косць 3. Пеніс
4. Пячорыстае цела 5. Галоўка 6. Крайняя плоць
7. Урэтра 8. Сігмападобная кішка
9. Прамая кішка 10. Семявыя бурбалкі
11. Семявыкідвальная пратока 12. Прастата
13. Бульбаўрэтральныя залозы 14. Анус
15. Семявынасная пратока
16. Прыдатак яечка 17. Яечкі 18. Машонка
Ва ўзросце каля 11-13 гадоў
арганізм хлопчыка пачынае
паступова змяняцца, каб дасягнуць
сваёй сталасці да 19-21 года. Гэты
перыяд называецца палавое
сталенне, і пачынаецца яно, як
правіла, з рэзкага "скоку" росту - да
10 см. у год.
Праз палавое паспяванне
праходзяць усе: і хлопчыкі і
дзяўчынкі. У некаторых яно настае
раней, а ў іншых пазней, у кожнага
ёсць уласны ўнутраны гадзіннік.
Палавое сталенне
Палавое паспяванне
запускаецца з дапамогай
сігналаў з галаўнога мозгу да
палавых залоз: яечкам у
хлопчыкаў. У адказ на гэтыя
сігналы палавыя залозы
выпрацоўваюць розныя
гармоны, стымулюючыя рост і
развіццё мозгу, костак, цягліц,
скуры і рэпрадуктыўных органаў.
Што адбываецца ўнутры
1. Рост. Спачатку павялічваюцца галава, стопы
і далоні. Потым выцягваюцца рукі і ногі. А вось
тулава расце ў апошнюю чаргу. З-за гэтага
хлопчыкі-падлеткі выглядаюць трохі дзіўна.
2.Фармаванне шкілету па мужчынскаму тыпу:
шырокія плечы, выцянуты таз.
3. Значнае, прыкметнае павелічэнне палавога
члена, адкрыццё галоўкі, павелічэнне машонкі.
4. З'яўленне ў падпахавых западзінах і ў
вобласці палавых органаў валасоў. З’яўляецца
пушок над вуснамі і на падбародку.
5. Змена тэмбру голасу – «ломка».
6. Скура становіцца больш тлустай,
вылучаецца шмат поту.
7. Рэгулярныя эрэкцыі (зацвярдзенне пеніса)
і начныя семявывярджэнні - палюцыі
Што адбываецца знешне
Эрэкцыя
Эрэкцыя - павелічэнне аб'ёму і
ацвярдзенне пеніса ў выніку напаўнення
крывёю. Яна бывае нават у немаўлят з-за
розных фізіялагічных прычын.
Адначасова са з'яўленнем другасных
палавых прыкмет, пачынаецца з'яўленне
эрэкцыі ў хлопчыка, якая мае выяўленую
сэксуальную скіраванасць.
Часамі эрэкцыя можа здарыцца ў
непадыходзячы момант, трэба навучыцца
здымаць напругу, сесці раслабіцца ці
змяніць занятак. Таксама варта ведаць, што
зняць напругу дапамагаюць фізічныя
нагрузкі, прыманне водных працэдур,
дыета (з абмежаваннем спецый, вострага,
кафеіна).
Начныя палюцыі
Палюцыямі завуць абсалютна
непадкантрольнае, міжвольнае
семявывяржэнне, якое адбываецца
часцей за ўсё ў начны час.
Прадсталёвая залоза і насенныя
бурбалкі напаўняюцца вадкім сакрэтам.
З-за гэтага паўстае напруга, якая
запатрабуе разрадкі.
Калі ў хлопчыка-падлетка
з'яўляюцца начныя палюцыі, гэта
сведчыць пра тое, што ён ужо дасягнуў
таго этапу, на якім пачалося
функцыянаванне палавога органа і
семявых бурбалак.
Адбываюцца палюцыі , як правіла,
падчас яркіх эратычных сноў, аднак
падлеткі пасля абуджэння звычайна пра
іх не памятаюць.
Гігіена падлетка
Час палавога сталення суправаджаецца зменамі ў стане скуры:
могуць з’явіцца вугры, скура хутка тлусцее, больш пацее. Таму
варта звярнуць пільную ўвагу на гігіену. Рэкамендуецца
прымаць душ штодзённа, а лепш 2 разы на дзень, карыстацца
дэзадарантамі, брытвамі., умываць твар гелямі, якія
дапамогуць падсушыць вугры.
Нацельную бялізну трэба мяняць кожны дзень. Палавыя органы
трэба мыць з мылам два разы на дзень, не чапаць бруднымі
рукамі, лепш прывучыцца мыць рукі і перад паходам у
прыбіральню.
Здаровы лад жыцця
Акрамя гігіены для юнака важна выбраць
здаровы рацыён харчавання, аптымальныя
фізічныя нагрузкі.
Не забывайце пра паўнавартасны сон, рэжым
дня, чаргаванне працы і адпачынку.
Памятай пра зручную і здаровую вопратку,
якая не будзе сцясняць тваё цела.
Расце не толькі цела
На фоне знешніх змен палавое
паспяванне хлопчыкаў характарызуецца
значнымі зменамі ў характары і
паводзінах, уласцівых мужчыну, а не
дзіцяці. Сталенне суправаджаецца частай
зменай настрою, падвышанай
уражлівасцю, раздражняльнасцю і нават
нематываванай агрэсіяй, беспадстаўнай
дэпрэсіяй.
У гэты час назіраецца і актыўнае
інтэлектуальнае развіццё падлетка. Юнак
шукае ў соцыуме сваё месца, выбірае
сваю асабістую мадэль паводзін.
Менавіта цяпер адбываецца
фармаванне ўспрыманняў і густаў, цалкам
сканчаецца фармаванне яго характару.
Палавое сталенне, а асабліва з’яўленне палюцый у
хлопцаў і менструацыі ў дзяўчат сведчыць пра тое, што
фізічна арганізм падлетка гатовы да бацькоўства.
Аднак, сапраўдная палавая сталасць настае крыху
пазней: у дзяўчынак у 18–20 гадоў, у хлопчыкаў — у 19–22
гады. Да гэтага часу біялагічная здольнасць дапрацягу
роду дапаўняецца псіхічнай і сацыяльнай сталасцю.
Адказнасць за жыццё
Таму варта памятаць, што пачатак палавога жыцця
можа прывесці да незапланаванай цяжарнасці дзяўчыны
Зараджэнне жыцця - Сэкс
Зараджэнне новага жыцця ва ўлонні
жанчыны адбываецца пасля зліцця двух
клетак: жаночай яйцэклеткі і мужчынскай –
сперматазоіда. Трапляе мужчынская клетка ў
арганізм жанчыны пад час палавога акту
(сэксу), гэта магчыма з-за анатамічнай розніцы
ў палавых органах.
Божае дабраславенне
Госпад дабраслаўляе сэкс толькі ў
шлюбе мужчыны і жанчыны.
Шостая запаведзь Божая кажа: «Не
распуснічай». Больш падрабязна
Біблія пра наступствы граху кажа ў 5 і
7 раздзеле Прыповесцяў.
Але ёсць і вялікае абяцанне
Госпада для сужонкаў, бо праз
таямніцу вянчання сэксуальныя
адносіны набываюць вялікі духоўны
сэнс і тым адрозніваюць чалавека,
створана па падабенству Божаму, ад
жывёльнага свету.
Чысціня – найлепшая сіла мужчыны
Хлопцу часамі цяжка спраўляцца са
сваім дарослым целам. Вакол шмат спакус,
нясціплая вопратка дзяўчат, размовы пра
сэкс з аднагодкамі. Наш свет вельмі
сапсаваны грахом, многае лічыцца нормай.
Госпад кажа, што палавая сувязь да шлюбу,
а таксама самазадавальненне
(мастурбацыя) – гэта сур’ёзны грэх і
мерзасць перад Ім.
Але вялікае дабраславенне мае той, хто
захавае чысціню і святасць. Абмінай
відавочныя спакусы, тваё цела мусіць
падпарадкоўвацца твайму розуму, а не
эмоцыям.
Таксама слушна будзе з павагай ставіцца
да зменаў у дзяўчат, не дражніць іх, не
правакаваць іх інтымнымі пытаннямі.
Божы план для цябе
Прыдзе час, калі тваё цела, твая душа,
твой розум дасягнуць спеласці. Не
пакідай без узрастання і твой дух.
Падлеткавы ўзрост – выдатны час
пошуку свайго прызначэння, выяўлення
талентаў, якімі ты будзеш служыць
Госпаду і людзям, тваіх прафесійных
здольнасцяў. Спрабуй сябе ў розных
сферах, дапамагай бліжнім, цікаўся
навукамі.
Працуй над сваім характарам, вучыся
кантраляваць эмоцыі.
Трымайся ў чысціні, вывучай сябе,
імкніся да дасканаласці ў веры. Бо толькі
з Духам Святым ты знойдзеш правільны
шлях і атрымаеш ўзнагароду.

More Related Content

Рэпрадуктыная сістэма. Хлопчыкі

  • 1. Рэпрадуктыўная сістэма Божы план для хлопцаў 28. Так павінны мужы любіць сваіх жонак, як сваё цела: хто любіць сваю жонку, любіць самога сябе. 29. Бо ніхто ніколі ня меў нянавісьці да сваёй плоці, а корміць і грэе яе, як і Гасподзь Царкву; (Да Эфэсянаў 5:25-31)
  • 2. Госпад запланаваў для чалавека жыццё, якое мае працяг у дзецях.Чалавек можа даць жыццё новаму чалавеку. Прадуманная сістэма аргінізма, мэтай каторай ёсць працяг роду, называецца рэпрадуктыўнай (ад лац. «зноў нараджэнне»). Але асаблівасць гэтай сістэмы ў тым, што яна не развіваецца актыўна ў чалавеку да пэўнага ўзросту, пакуль ён не стане дастаткова развітым фізічна, эмацыйна і маральна. Рэпрадуктыўная сістэма
  • 3. Рэпрадуктыўная сістэма мужчыны Мужчыне дадзена дабраславенне выпрацоўваць семя. Гэта семя ён аддае жанчыне, каб зарадзілася новае жыццё. Для гэтага ён мае рэпрадуктыўныя органы: пеніс, машонка з яечкамі, дзе выпрацоўваюцца палавыя клеткі, прастата, якая выпрацоўвае семянную вадкасць. Схема мужчынскай рэпрадуктыўнай сістэмы: 1. Мачавы пузыр 2. Лабковая косць 3. Пеніс 4. Пячорыстае цела 5. Галоўка 6. Крайняя плоць 7. Урэтра 8. Сігмападобная кішка 9. Прамая кішка 10. Семявыя бурбалкі 11. Семявыкідвальная пратока 12. Прастата 13. Бульбаўрэтральныя залозы 14. Анус 15. Семявынасная пратока 16. Прыдатак яечка 17. Яечкі 18. Машонка
  • 4. Ва ўзросце каля 11-13 гадоў арганізм хлопчыка пачынае паступова змяняцца, каб дасягнуць сваёй сталасці да 19-21 года. Гэты перыяд называецца палавое сталенне, і пачынаецца яно, як правіла, з рэзкага "скоку" росту - да 10 см. у год. Праз палавое паспяванне праходзяць усе: і хлопчыкі і дзяўчынкі. У некаторых яно настае раней, а ў іншых пазней, у кожнага ёсць уласны ўнутраны гадзіннік. Палавое сталенне
  • 5. Палавое паспяванне запускаецца з дапамогай сігналаў з галаўнога мозгу да палавых залоз: яечкам у хлопчыкаў. У адказ на гэтыя сігналы палавыя залозы выпрацоўваюць розныя гармоны, стымулюючыя рост і развіццё мозгу, костак, цягліц, скуры і рэпрадуктыўных органаў. Што адбываецца ўнутры
  • 6. 1. Рост. Спачатку павялічваюцца галава, стопы і далоні. Потым выцягваюцца рукі і ногі. А вось тулава расце ў апошнюю чаргу. З-за гэтага хлопчыкі-падлеткі выглядаюць трохі дзіўна. 2.Фармаванне шкілету па мужчынскаму тыпу: шырокія плечы, выцянуты таз. 3. Значнае, прыкметнае павелічэнне палавога члена, адкрыццё галоўкі, павелічэнне машонкі. 4. З'яўленне ў падпахавых западзінах і ў вобласці палавых органаў валасоў. З’яўляецца пушок над вуснамі і на падбародку. 5. Змена тэмбру голасу – «ломка». 6. Скура становіцца больш тлустай, вылучаецца шмат поту. 7. Рэгулярныя эрэкцыі (зацвярдзенне пеніса) і начныя семявывярджэнні - палюцыі Што адбываецца знешне
  • 7. Эрэкцыя Эрэкцыя - павелічэнне аб'ёму і ацвярдзенне пеніса ў выніку напаўнення крывёю. Яна бывае нават у немаўлят з-за розных фізіялагічных прычын. Адначасова са з'яўленнем другасных палавых прыкмет, пачынаецца з'яўленне эрэкцыі ў хлопчыка, якая мае выяўленую сэксуальную скіраванасць. Часамі эрэкцыя можа здарыцца ў непадыходзячы момант, трэба навучыцца здымаць напругу, сесці раслабіцца ці змяніць занятак. Таксама варта ведаць, што зняць напругу дапамагаюць фізічныя нагрузкі, прыманне водных працэдур, дыета (з абмежаваннем спецый, вострага, кафеіна).
  • 8. Начныя палюцыі Палюцыямі завуць абсалютна непадкантрольнае, міжвольнае семявывяржэнне, якое адбываецца часцей за ўсё ў начны час. Прадсталёвая залоза і насенныя бурбалкі напаўняюцца вадкім сакрэтам. З-за гэтага паўстае напруга, якая запатрабуе разрадкі. Калі ў хлопчыка-падлетка з'яўляюцца начныя палюцыі, гэта сведчыць пра тое, што ён ужо дасягнуў таго этапу, на якім пачалося функцыянаванне палавога органа і семявых бурбалак. Адбываюцца палюцыі , як правіла, падчас яркіх эратычных сноў, аднак падлеткі пасля абуджэння звычайна пра іх не памятаюць.
  • 9. Гігіена падлетка Час палавога сталення суправаджаецца зменамі ў стане скуры: могуць з’явіцца вугры, скура хутка тлусцее, больш пацее. Таму варта звярнуць пільную ўвагу на гігіену. Рэкамендуецца прымаць душ штодзённа, а лепш 2 разы на дзень, карыстацца дэзадарантамі, брытвамі., умываць твар гелямі, якія дапамогуць падсушыць вугры. Нацельную бялізну трэба мяняць кожны дзень. Палавыя органы трэба мыць з мылам два разы на дзень, не чапаць бруднымі рукамі, лепш прывучыцца мыць рукі і перад паходам у прыбіральню.
  • 10. Здаровы лад жыцця Акрамя гігіены для юнака важна выбраць здаровы рацыён харчавання, аптымальныя фізічныя нагрузкі. Не забывайце пра паўнавартасны сон, рэжым дня, чаргаванне працы і адпачынку. Памятай пра зручную і здаровую вопратку, якая не будзе сцясняць тваё цела.
  • 11. Расце не толькі цела На фоне знешніх змен палавое паспяванне хлопчыкаў характарызуецца значнымі зменамі ў характары і паводзінах, уласцівых мужчыну, а не дзіцяці. Сталенне суправаджаецца частай зменай настрою, падвышанай уражлівасцю, раздражняльнасцю і нават нематываванай агрэсіяй, беспадстаўнай дэпрэсіяй. У гэты час назіраецца і актыўнае інтэлектуальнае развіццё падлетка. Юнак шукае ў соцыуме сваё месца, выбірае сваю асабістую мадэль паводзін. Менавіта цяпер адбываецца фармаванне ўспрыманняў і густаў, цалкам сканчаецца фармаванне яго характару.
  • 12. Палавое сталенне, а асабліва з’яўленне палюцый у хлопцаў і менструацыі ў дзяўчат сведчыць пра тое, што фізічна арганізм падлетка гатовы да бацькоўства. Аднак, сапраўдная палавая сталасць настае крыху пазней: у дзяўчынак у 18–20 гадоў, у хлопчыкаў — у 19–22 гады. Да гэтага часу біялагічная здольнасць дапрацягу роду дапаўняецца псіхічнай і сацыяльнай сталасцю. Адказнасць за жыццё Таму варта памятаць, што пачатак палавога жыцця можа прывесці да незапланаванай цяжарнасці дзяўчыны
  • 13. Зараджэнне жыцця - Сэкс Зараджэнне новага жыцця ва ўлонні жанчыны адбываецца пасля зліцця двух клетак: жаночай яйцэклеткі і мужчынскай – сперматазоіда. Трапляе мужчынская клетка ў арганізм жанчыны пад час палавога акту (сэксу), гэта магчыма з-за анатамічнай розніцы ў палавых органах.
  • 14. Божае дабраславенне Госпад дабраслаўляе сэкс толькі ў шлюбе мужчыны і жанчыны. Шостая запаведзь Божая кажа: «Не распуснічай». Больш падрабязна Біблія пра наступствы граху кажа ў 5 і 7 раздзеле Прыповесцяў. Але ёсць і вялікае абяцанне Госпада для сужонкаў, бо праз таямніцу вянчання сэксуальныя адносіны набываюць вялікі духоўны сэнс і тым адрозніваюць чалавека, створана па падабенству Божаму, ад жывёльнага свету.
  • 15. Чысціня – найлепшая сіла мужчыны Хлопцу часамі цяжка спраўляцца са сваім дарослым целам. Вакол шмат спакус, нясціплая вопратка дзяўчат, размовы пра сэкс з аднагодкамі. Наш свет вельмі сапсаваны грахом, многае лічыцца нормай. Госпад кажа, што палавая сувязь да шлюбу, а таксама самазадавальненне (мастурбацыя) – гэта сур’ёзны грэх і мерзасць перад Ім. Але вялікае дабраславенне мае той, хто захавае чысціню і святасць. Абмінай відавочныя спакусы, тваё цела мусіць падпарадкоўвацца твайму розуму, а не эмоцыям. Таксама слушна будзе з павагай ставіцца да зменаў у дзяўчат, не дражніць іх, не правакаваць іх інтымнымі пытаннямі.
  • 16. Божы план для цябе Прыдзе час, калі тваё цела, твая душа, твой розум дасягнуць спеласці. Не пакідай без узрастання і твой дух. Падлеткавы ўзрост – выдатны час пошуку свайго прызначэння, выяўлення талентаў, якімі ты будзеш служыць Госпаду і людзям, тваіх прафесійных здольнасцяў. Спрабуй сябе ў розных сферах, дапамагай бліжнім, цікаўся навукамі. Працуй над сваім характарам, вучыся кантраляваць эмоцыі. Трымайся ў чысціні, вывучай сябе, імкніся да дасканаласці ў веры. Бо толькі з Духам Святым ты знойдзеш правільны шлях і атрымаеш ўзнагароду.