2. У 2014 годзе на сайце моладзевага часопіса 34mag.net з’явілася рубрыка «Правінцыя» пра
недаследаваныя нетры Беларусі. Мы адразу пачалі атрымоўваць лісты з прапановамі тэм і
герояў і фідбэк ад чытачоў. Так хутка стала зразумела, што зараз існуе вялікі попыт на
інфармацыю па Беларусі. Таму мы вырашалі пераўтварыць паспяховую рубрыку ў асобны
спецпраект.
5 траўня 2015 года мы перазапусцілі «Правінцыю».
3. Гэта спецпраект пра ўсё дзіўнае, незвычайнае, міфічнае і
натхняльнае, што хаваецца ў нетрах нашах прыгожай, але дрэнна
даследаванай Радзімы. Нас цікавяць неардынарныя людзі,
фантастычныя мясціны, крутыя вопыты і проста прыгожыя рэчы з
несталічнай прапіскай.
За год свайго існавання для «Правінцыі» мы знайшлі 100
гісторый такога кшталту, якія пераўтварыліся ў 100 артыкулаў.
4. Ідэі праекта
• Пераадкрыць Беларусь для саміх беларусаў у прывабным
медыяфармаце
• Даследваць сапраўднае жыццё рэгіёнаў праз гісторыі герояў і
з’яваў
• Стварыць пазітыўны імідж грамадскіх актывістаў
• Сістэматызаваць турыстычныя цікавосткі ў грунтоўныя гайды
• Стварыць наяўную мапу жыццёвых артэфактаў Беларусі
5. Структура
Актывісты
Прафайлы актывістаў з розных мясцін і сфераў дзейнасці, якія змяняюць
жыццё вакол сабе.
Гайды
Грунтоўныя гайды па гарадах Беларусі і па тэматычных маршрутах
Гісторыі
Рэпартажы з самых нетраў краіны пра людзей і з’явы, якія фарміруюць
аблічча новай Беларусі
Мапа
Інтэрактыўная мапа з пазначаннымі на ёй матэрыяламі з «Правінцыі»
6. Актывісты
Наша мэта - стварыць пазітыўны імідж маладых актывістаў, якія
працуюць у сферы грамадскай адукацыі, экалогіі, права, мастацтва,
праз інтэрв’ю і фота. Персанальны аповед ад першага ліца дазваляе
дазнацца пра задачы і цяжкасці працы актывістаў, а таксама дае
прастор для асабістых гісторый, якія набліжаюць героя да чытача.
На дадзены момант мы стварылі 47 прафайлаў актывістаў, 23 з
іх працуюць у рэгіёнах, 24 – у Менску. Прыемна адзначыць, што
мы пагутарылі з 24 дзяўчынамі і з 23 хлопцамі.
7. Некаторыя актывісты
• Алена Агарэлышава з Менску,
стваральніца форум-тэатру для
анкалагічных пацыентаў
• Лена Куляшова, прадпрымальніца з
Ліды, стваральніцы сэканд-хэнда Flea
shop і праекта дапамогі бяздомны
жывотным Zoo help
• Дзяніс Васількоў з Магілёва,
журналіст, адміністратар незалежнай
пляцоўкі Цэнтр «Кола»
• Алесь Крот з Менску, кіраўнік
моладзевай арганізацыі «Студэнцкая
Рада»
8. Гайды
Гайды – гэта спроба сістэматызаваць
вялікую колькасць інфармацыі па
Беларусі ў якасным і зразумелым для
моладзі фармаце
З дапамогай мясцовых журналістаў і
фатографаў мы стварылі 15 гайдаў па
самым буйных рэгіянальных гарадах
Беларусі
А таксама 11 тэматычных гайдаў: па
могілках, арт-пляцоўках,закінутых
цікавосткахі г.д.
9. Гісторыі
Гэта рэпартажы пра людзей і з’явы,
якія ствараюць воблік сучаснай
Беларусі. Мы шукаем тых, хто ззяе
ярка, і натуем характэрныя з’явы, па
каторых потым будуць успамінаць
Беларусь у сярэдзіне 2010-х.
Напрыклад, гісторыя травесці-шоў з
Бабруйску, альбо фільм пра
стрыптызёра-пачаткоўца з невялікага
гарадка, які сабраў больш за 17 тыс.
праглядаў на Youtube, альбо гісторыя
хасіда з Пінску, які стварае рэггі. Мы
з’ездзілі да панкаў у Горадню ды на
аўтадэрбі ў Пінск, і зрабілі шмат чаго
іншага цягам мінулага году – усяго
назбіралася на 27 вялікіх рэпартажаў.
10. Мапа
Гэта інтэрактыўная
мапа Беларусі на базе
сервісу google maps. На ёй
пазначаны ўсе месцы
дзеянняў нашых
матэрыялаў. Гэта –
візуальны доказ таго, что
казаць «У Беларусі нічога
не адбываецца» ужо
немагчыма.