ݺߣ

ݺߣShare a Scribd company logo
З вопыту работы настаўніцы беларускай мовы і літаратуры
Бедняковай Ірыны Валянцінаўны
Тэма:З.Бядуля. “На калядык сыну”. Праблема бацькоўі дзяцей.
Мэта: арганізаваць дзейнасць вучняў па абмеркаванні маральнай праблемы-
праблемы бацькоў і дзяцей у літаратуры і жыцці; выпрацоўваць уменне
характарызаваць літаратурнага героя па яго паводзінах і ўчынках, спрыяць
развіццю звязнага маўлення, творчага і аналітычнага мыслення вучняў;
вызначаць ролю мастацкай дэталі ў паказе змен у характары Лаўрука;
выпрацоўваць уменне даваць маральную ацэнку негатыўным паводзінам
героя; выказваць і абараняць сваю думку, далучыць дзяцей да крыніц
народнай мудрасці і хрысціянскай маралі, выхоўваць пачуццё адказнасці і
клопату за састарэлыхбацькоў.
На дошцы: Выхаваны чалавек заўсёды з глыбокай павагаю
ставіцца да сваіх бацькоў, і не толькі, калі ён юнак, але і ўжо
немалады і паважаны чалавек... Такія адносіны да бацькоў - лепшы
паказчык высокайкультуры і высокагарозумучалавека.
(Ф. Г. Углоў)
Ход урока
1.Арганізацыйнымомант
Асноўная частка. Сёння мы з вамі працягнем працаваць над апавяданнем
З.Бядулі “На каляды к сыну” і разгледзім вельмі хвалюючую праблему –
праблема бацькоў і дзяцей.
Настаўнік
!.Дыскусія (мэта: паразважаць, прааналізаваць учынкі і паводзіны герояў,
 Як вы ўспрымаецеЛаўрука і яго стаўленне да бацькоў?
 Як сустрэў сваю маці Лаўрук, калі яна прыйшла да яго на Каляды?
 Ці вінаваты Лаўрук у тым, што яго забраў на выхаванне пан
Шчубальскі і ён стаў жыць зусім іншым жыццём, чым яго бацькі?
 Чаму лаўрук не забяспечыў сваёй матулі нябеднае існаванне, чаму не
думаў, што яна часам не мае скарынкі хлеба і жыве ў хатцы, якая вось-
вось паваліцца, хоць сам быў вельмі багаты?
 Ці могуць дзеці разумець сваіх бацькоў, калі яны не жывуць разам з
імі, не ведаюць іх клопатаў?
 Чаму Лаўрук сказаў, што не ведае Тэклі?
 А можа, бацькі сам вінаваты, што не супраціўляліся, калі пан забраў да
сябеЛаўрука, і радаваліся, што ў сынабудзе іншае жыццё?
 Бацькі не маглі даць Лаўруку ні такіх грошай, ні такога адзення, як пан
Шчубальскі. Ці адмовіліся б вы ад усяго гэтага, каб былі на яго месцы?
Інфармацыя для вучняў (Звесткі пра Каляды)
Калядамі называюцца дні з 6 па 19 студзеня. У гэты час наведваюць бацькоў,
блізкіх і дарагіх людзей, робяць добрыя справы. ? і 13 студзеня ходзяць
калядоўшчыкі, спяваюць песні, жадаюць гаспадарам здароўя, дабрабыту.
Гаспадары за гэта частуюць калядоўшчыкаў. Выганяць калядоўшчыкаў –
вялікі грэх.
 Чаму маці так доўга адцягвала свой паход да сына і выбралася ў гэтую
зіму і менавіта на Каляды?
 Нядаўна мы вывучалі апавяданне В.Быкава “Незагойная рана”, дзе
гераіня – таксама маці, Тэкля. Што агульнага ў гэтых вобразах?
Адказ ( Адна маці страчвае сына – героя на вайне і ўсё жыццё чакае яго,
другая страчвае сына здрадніка, які кінуў сваіх бацькоў)
 Як вы думаеце, чые перажыванні мацнейшыя, чый боль глыбейшы: у
быкаўскайгераіні ці ў гераіні З.Бядулі?
 На колькі актуальна апавяданне З.Бядулі “На Каляды к сыну” ў наш
час? Ці здараецца падобнае і сёння?
Настаўнік
Пропаведзь
Па сённяшнім уроку відаць, што апавяданне З.Бядулі “На каляды к сыну”
нікога раўнадушным не пакінула. У творы аўтар падняў адну з самых
актуальных праблем – праблему ўзаемадносін бацькоў і дзяцей, паказаў
духоўнае адчужэнне сына ад бацькоўскага дому і яго абыякавасць да лёсу
старой матулі. ”Шануй бацьку свайго і матулю сваю , каб табе добра было і
каб ты доўга жыў на зямлі”, - гаворыцца ў 5 запаведзі Закона Божага. Хто не
парушае гэту запаведзь, той жыве ў гармоніі з сабой, яго бацькі спакойна і
шчасліва пражываюць сваё жыццё, а дзеці будуць такімі ж чулымі і добрымі,
таму што жыццё – гэта бумеранг: колькі ты аддаў дабра, столькі ж вернецца і
да цябе. Прыходзіць час і дзеці ў дарослым жыцці ўжо не павінны адкрываць
роцікі, як птушаняты, каб бацькі паклалі туды ежу, а павінны самі аб сабе
клапаціцца і аб матулі. А клапаціцца аб бацьках немагчыма, не прыязджаючы
ў бацькоўскі дом. І прыходзіць ці прыязджаць да хаты трэба не госцем, а
дарослымі дзецьмі, каб дапамагчы, паспачуваць, сказаць добрае слова самым
дарагім і родным людзям на зямлі, і тады на душы будзе і ў бацькоў, і ў
дзяцейзаўсёды светла, радасна, спакойна, бо бацькі – гэта святое.
Паважай старых,бо сам старыбудзеш.
Сохні тая рука, штона бацькоўпадымецца.
Хтосваю маці паважае, той і чужую не пакрыўдзіць.
Шануй бацькуз маткаю:другіх незнойдзеш.
- Хочацца нагадаць, што зусім нядаўна, дзесяць гадоў назад, у нашай
краіне з’явілася новае свята – Дзень маці. Святкуецца яно 14
кастрычніка. А 2006 год быў аб’яўлены Указам Прэзідэнта Рэспублікі
Беларусь Годам маці.
- У вашам класе было праведзена апытванне. Што атрымалася.
Інфармацыю дае вучань (Усяго было апытана 21 чалавек. Першае
пытанне:”Хтодля вас з’яўляецца самым дарагі чалавекам? Адказалі:
Брат-8
Бабуля-5
Дзядуля-5
Сябры-2
Тата-15
Маці-20
Другое пытанне: ”Да каго вы звернецеся па дапамогу ў складанай
сітуацыі?”
Адказы:
Да знаёмых –2
Да сяброў-4
Да маці -15
Да таты -0
Да бацькоў ( не раздзяляючымаму і тату) - 21
Такім чынам, мы бачым, што для большасці апытаных вучняў самым
блізкімі і дарагімі людзьміз’яўляюццамама і тата.
А яшчэ мы ўзялі інтэрв’ю: папрасілі адказаць на пытанне “Што значыць
мацярынская любоў?”
Вывад:
Мацярынская любоў – гэта пачуццё глыбокай прывязаннасці, сардэчнай
прыхільнасці. У гэта паняцце ўваходзіць дабрыня, спакой, цеплыня,
пяшчота, апора, дапамога, радасць…
Адзнакі
Дамашняезаданне: дапісаць апавяданне “На Каляды к сыну”
… Некалькі трохрублёвых паперак прыліплі да макраватага тратуара.

More Related Content

6 клас. На каляды к сыну

  • 1. З вопыту работы настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Бедняковай Ірыны Валянцінаўны Тэма:З.Бядуля. “На калядык сыну”. Праблема бацькоўі дзяцей. Мэта: арганізаваць дзейнасць вучняў па абмеркаванні маральнай праблемы- праблемы бацькоў і дзяцей у літаратуры і жыцці; выпрацоўваць уменне характарызаваць літаратурнага героя па яго паводзінах і ўчынках, спрыяць развіццю звязнага маўлення, творчага і аналітычнага мыслення вучняў; вызначаць ролю мастацкай дэталі ў паказе змен у характары Лаўрука; выпрацоўваць уменне даваць маральную ацэнку негатыўным паводзінам героя; выказваць і абараняць сваю думку, далучыць дзяцей да крыніц народнай мудрасці і хрысціянскай маралі, выхоўваць пачуццё адказнасці і клопату за састарэлыхбацькоў. На дошцы: Выхаваны чалавек заўсёды з глыбокай павагаю ставіцца да сваіх бацькоў, і не толькі, калі ён юнак, але і ўжо немалады і паважаны чалавек... Такія адносіны да бацькоў - лепшы паказчык высокайкультуры і высокагарозумучалавека. (Ф. Г. Углоў) Ход урока 1.Арганізацыйнымомант Асноўная частка. Сёння мы з вамі працягнем працаваць над апавяданнем З.Бядулі “На каляды к сыну” і разгледзім вельмі хвалюючую праблему – праблема бацькоў і дзяцей. Настаўнік !.Дыскусія (мэта: паразважаць, прааналізаваць учынкі і паводзіны герояў,  Як вы ўспрымаецеЛаўрука і яго стаўленне да бацькоў?  Як сустрэў сваю маці Лаўрук, калі яна прыйшла да яго на Каляды?  Ці вінаваты Лаўрук у тым, што яго забраў на выхаванне пан Шчубальскі і ён стаў жыць зусім іншым жыццём, чым яго бацькі?  Чаму лаўрук не забяспечыў сваёй матулі нябеднае існаванне, чаму не думаў, што яна часам не мае скарынкі хлеба і жыве ў хатцы, якая вось- вось паваліцца, хоць сам быў вельмі багаты?  Ці могуць дзеці разумець сваіх бацькоў, калі яны не жывуць разам з імі, не ведаюць іх клопатаў?
  • 2.  Чаму Лаўрук сказаў, што не ведае Тэклі?  А можа, бацькі сам вінаваты, што не супраціўляліся, калі пан забраў да сябеЛаўрука, і радаваліся, што ў сынабудзе іншае жыццё?  Бацькі не маглі даць Лаўруку ні такіх грошай, ні такога адзення, як пан Шчубальскі. Ці адмовіліся б вы ад усяго гэтага, каб былі на яго месцы? Інфармацыя для вучняў (Звесткі пра Каляды) Калядамі называюцца дні з 6 па 19 студзеня. У гэты час наведваюць бацькоў, блізкіх і дарагіх людзей, робяць добрыя справы. ? і 13 студзеня ходзяць калядоўшчыкі, спяваюць песні, жадаюць гаспадарам здароўя, дабрабыту. Гаспадары за гэта частуюць калядоўшчыкаў. Выганяць калядоўшчыкаў – вялікі грэх.  Чаму маці так доўга адцягвала свой паход да сына і выбралася ў гэтую зіму і менавіта на Каляды?  Нядаўна мы вывучалі апавяданне В.Быкава “Незагойная рана”, дзе гераіня – таксама маці, Тэкля. Што агульнага ў гэтых вобразах? Адказ ( Адна маці страчвае сына – героя на вайне і ўсё жыццё чакае яго, другая страчвае сына здрадніка, які кінуў сваіх бацькоў)  Як вы думаеце, чые перажыванні мацнейшыя, чый боль глыбейшы: у быкаўскайгераіні ці ў гераіні З.Бядулі?  На колькі актуальна апавяданне З.Бядулі “На Каляды к сыну” ў наш час? Ці здараецца падобнае і сёння? Настаўнік Пропаведзь Па сённяшнім уроку відаць, што апавяданне З.Бядулі “На каляды к сыну” нікога раўнадушным не пакінула. У творы аўтар падняў адну з самых актуальных праблем – праблему ўзаемадносін бацькоў і дзяцей, паказаў духоўнае адчужэнне сына ад бацькоўскага дому і яго абыякавасць да лёсу старой матулі. ”Шануй бацьку свайго і матулю сваю , каб табе добра было і каб ты доўга жыў на зямлі”, - гаворыцца ў 5 запаведзі Закона Божага. Хто не парушае гэту запаведзь, той жыве ў гармоніі з сабой, яго бацькі спакойна і шчасліва пражываюць сваё жыццё, а дзеці будуць такімі ж чулымі і добрымі, таму што жыццё – гэта бумеранг: колькі ты аддаў дабра, столькі ж вернецца і да цябе. Прыходзіць час і дзеці ў дарослым жыцці ўжо не павінны адкрываць
  • 3. роцікі, як птушаняты, каб бацькі паклалі туды ежу, а павінны самі аб сабе клапаціцца і аб матулі. А клапаціцца аб бацьках немагчыма, не прыязджаючы ў бацькоўскі дом. І прыходзіць ці прыязджаць да хаты трэба не госцем, а дарослымі дзецьмі, каб дапамагчы, паспачуваць, сказаць добрае слова самым дарагім і родным людзям на зямлі, і тады на душы будзе і ў бацькоў, і ў дзяцейзаўсёды светла, радасна, спакойна, бо бацькі – гэта святое. Паважай старых,бо сам старыбудзеш. Сохні тая рука, штона бацькоўпадымецца. Хтосваю маці паважае, той і чужую не пакрыўдзіць. Шануй бацькуз маткаю:другіх незнойдзеш. - Хочацца нагадаць, што зусім нядаўна, дзесяць гадоў назад, у нашай краіне з’явілася новае свята – Дзень маці. Святкуецца яно 14 кастрычніка. А 2006 год быў аб’яўлены Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Годам маці. - У вашам класе было праведзена апытванне. Што атрымалася. Інфармацыю дае вучань (Усяго было апытана 21 чалавек. Першае пытанне:”Хтодля вас з’яўляецца самым дарагі чалавекам? Адказалі: Брат-8 Бабуля-5 Дзядуля-5 Сябры-2 Тата-15 Маці-20 Другое пытанне: ”Да каго вы звернецеся па дапамогу ў складанай сітуацыі?” Адказы: Да знаёмых –2 Да сяброў-4 Да маці -15
  • 4. Да таты -0 Да бацькоў ( не раздзяляючымаму і тату) - 21 Такім чынам, мы бачым, што для большасці апытаных вучняў самым блізкімі і дарагімі людзьміз’яўляюццамама і тата. А яшчэ мы ўзялі інтэрв’ю: папрасілі адказаць на пытанне “Што значыць мацярынская любоў?” Вывад: Мацярынская любоў – гэта пачуццё глыбокай прывязаннасці, сардэчнай прыхільнасці. У гэта паняцце ўваходзіць дабрыня, спакой, цеплыня, пяшчота, апора, дапамога, радасць… Адзнакі Дамашняезаданне: дапісаць апавяданне “На Каляды к сыну” … Некалькі трохрублёвых паперак прыліплі да макраватага тратуара.