Замацаваць погляд на стварэньне, як на Божую справу. Узбудіць інтарэс да вывучэньня сусвету. Даць агульную карціну сьвету.
БОГ ТВОРЦА; ШЭСЬЦЬ ДЗЁН СТВАРЭНЬНЯ; МАКРА, МЕГА І МІКРА СЬВЕТ; ЖЫВАЯ І НЕЖЫВАЯ ПРЫРОДА; ТЭОРЫЯ ВЫБУХУ І ЭВАЛЮЦЫІ.
Падрыхтвала Стункус Аглая
1 of 13
Download to read offline
More Related Content
уводзіны прэзентація
1. 1.БОГ – ТВОРЦА СЬВЕТУ
Бог ёсьць пачаткам усяго, што
існуе, і не зьяўляецца часткай
стварэньня. Ён існаваў заўсёды;
Ён спрадвечны Бог без пачатку і
канца.
Сусьвет. Здымак зь касьмічнага тэлескопа «Хабл».
Роду 1:1: “Спачатку стварыў Бог
неба і зямлю.”
2. Чалавек займае асаблівае месца ў
Божым стварэньні, якое адрозьнівае яго ад усіх
жывёл.
Чалавек створаны “на падабенства
Божае” і складаецца зь:
- цела;
- душы;
- духа.
Адам і ева – першыя людзі
3. Чалавек не прысутнічаў пры стварэньні сьвету, і гэты
працэс немагчыма паўтарыць яшчэ раз, таму
Адкрыцьцё Бібліі зьяўляецца для нас адзінай крыніцай
ведаў пра тое, як зьявіўся сусьвет.
Біблія – Бог прамаўляе да чалавека.
4. Існуюць іншыя погляды на тое, як
зьявіўся сьвет.
Людзі, якія не прымаюць аўтарытэт Бібліі,
спрабуюць ствараць свае тэорыі
зьяўленьня сусьвету і чалавека. Напрыклад,
“тэорыя вялікага выбуху” кажа, што
сусьвет зьявіўся ў выніку вялікага выбуху. А
тэорыя эвалюцыі сьцьвярджае, што
жыцьцё зьявілася зь нежывой прыроды
(першая клетка), а праз доўгі прамежак
часу разьвілася ў чалавечы арганізм.
5. Біблія кажа, што Бог стварыў зямлю і
сусьвет з усім, што ў іх ёсьць:
праз Сваё Слова;
зь нічога;
за шэсть дзён.
У першы дзень Бог стварыў касьмічную
прастору, Зямлю, сьвятло (дзень і ноч).
У другі дзень стварыў атмасфэру і мора.
У трэці дзень – сушу і расьліны.
У чацьвёрты – Сонца, Месяц і зоркі.
У пяты – птушак і рыбаў.
У шосты – наземных жывёлаў і чалавека.
(Біблія, кніга Роду 1: 1-2:1)
6. Бог дае чалавеку загад
Роду 1:28: “І дабраславіў іх Бог, і сказаў ім Бог: “Расьціце і
размнажайцеся, і запаўняйце зямлю, і падпарадкаўвайце яе
сябе, і валадарце над рыбамі марскімі і птушкамі паднебнымі,
ды ўсім жывым, што рухаецца па зямлі.”
Тобок,
Каб дасканала выканаць гэты загад,
неабходна добра ведаць стварэньне, а
каб ведаць стварэньне, трэба яго
вывучаць.
7. Дзеля таго, каб атрымаць
уяўленьне пра веліч і
разнастайнасьць сусьвету, яго
можна падзяліць на тры часткі, якія
маюць назву мега-, макра- і
мікрасьвет.
2. МЕГА-, МАКРА- І
МІКРАСЬВЕТ
Мега
Макра
Мікра
8. МЕГАСЬВЕТ
Мегасьвет – гэта сьвет
гіганцкіх памераў і
велізарных адлегласьцяў.
Да гэтага сьвету прыналежаць
аб’екты, якія знаходзяцца па-за
межамі Зямлі. Гэта іншыя планеты,
зоркі, галактыкі, карацей, увесь
космас.
Група галактык «Квінтэт Стэфана»
9. Давайце паспрабуем уявіць сабе як
выглядае мегасьвет. У гэтым сьвеце няма сэнсу
выкарыстоўваць такія адзінкі
вымярэньня адлегласьцей, як
сантыметр, метар, кіламетар.
Яны надта малыя для
мегасьвету.
Напрыклад, каб памераць
адлегласьць паміж зоркамі,
выкарыстоўваюць паняцьце
“сьветлавы год” - гэта
адлегласьць, якую сьвятло
праходзіць за адзін год.
Сонечнае сьвятло дасягае Зямлі
прыблізна за 8 хвілін. А прамень
сьвятла, выпушчаны зь Зямлі,
дасягне бліжэйшай зоркі,
акрамя Сонца, прыблізна за
чатыры гады.
Сонца
Сірыус
Палукс
Арктур
Рыгел
ь
Альдэбаран
Бэтэльгэйзэ
АнтарэсПараўнальныя
памеры зорак
10. МАКРАСЬВЕТ
Макрасьвет – гэта Зямля з усім
што на ёй ёсьць і рэчы, якія нас
атачаюць.
Значную частку макра сьвета мы можам
убачыць, памацаць, паспрабаваць панюхаць.
Іншымі словамі макра сьвет – гэта сьвет дзе
мы жывем. Наш горад, гэты будынак, сталы,
насякомыя, якія па ім поўзаюць.
У гэтым сьвеце ўсе можна вымераць у
кіламетрах, метрах, сантыметрах і
міліметрах.
Планета «Зямля».
11. МІКРАСЬВЕТ
Таксама можна сказаць, што
мікрасьвет зьяўляецца асновай для
ўсяго стварэньня. Усе аб’екты мега- i
макра-сівету складаюцца з аб’ектаў
мікрасьвету такіх, як атам, малекула,
клетка і г.д.
Мікрасьвет – гэта сьвет, які
немагчыма разгледзіць няўзброеным
вокам.
Атам
12. 3. ЖЫВАЯ І НЕЖЫВАЯ
ПРЫРОДА
Стварэньне, ці прырода, падзяляецца на жывую прыроду і нежывую прыроду.
Сонца, паветра, пясок, камяні – гэта нежывая прырода.
Расьліны, грыбы, жывёлы, чалавек – гэта жывая прырода.
Аб’екты жывой прыроды ў адрозьненьні ад нежывой
дыхаюць,
харчуюцца,
растуць,
даюць патомства,
паміраюць.
Жывая і нежывая прырода ўзаемазьвязаны. Расьліны, жывёлы, чалавек не могуць
жыць безь нежывой прыроды: вады, паветра, сонца. Расьліны ачышчаюць паветра,
ахоўваюць вадаёмы ад высыханьня.