2. АДНАКЛЕТКАВЫЯ АРГАНІЗМЫ
БАКТЭРЫІ
• Гэта самыя распаўсюджаныя арганізмы.
Бактэрыі ёсць у вадзе, у глебе, у
паветры, на раслінах і жывёлах.
Бактэрыі бываюць палачкападобнай,
шарападобнай і зьвілістай формы.
Могуць мець жгуцікі, каб рухацца.
Яны могуць жыць як ў холадзе, так і ў
гарачых кіслотных крыніцах.
Бактэрыі нябачныя няўзброеным вокам, іх
памер нашмат меньшы за міліметар.
БАКТЭРЫІ ПАД МІКРАСКОПАМ
2
ЖГУЦІКІ
3. БАКТЭРЫІ
• Бактэрыі могуць быць як карысныя, так і
шкодныя.
Бактэрыі ўдзельнічаюць у кругазвароце
рэчываў у прыродзе:
• ачышчаюць асяродзьдзе ад памерлых
арганізмаў (разбуральнікі);
• робяць глебу ўрадлівай.
Зь іх дапамогай атрымліваюць
кісламалочныя прадукты (кефір, йогурт,
сьмятану), воцат, квашаную капусту, квас і
іншыя.
Шкодныя (хваробатворныя) бактэрыі —
узбуджальнікі хвароб раслін, жывёл і
чалавека.
Бактэрыі, пры спрыяльных умовах,
могуць вельмі хутка памнажацца.
ПАМНАЖЭНЬНЕ БАКТЭРЫЙ
3
4. Найпростыя– гэта мікра-
скапічныя аднаклеткавыя
арганізмы.
• Гэтыя арганізмы жывуць у
вадзе, адкуль яны
атрымліваюць раствораныя
пажыўныя рэчывы і кісларод
дзеля дыханьня.
Без вады паверхня іх цела
высахне і яны загінуць.
АМЁБА
БАДО
ЭЎГЛЕНА ЗЯЛЁНАЯ
ІНФУЗОРЫЯ ТУФЕЛЬКА
4
НАЙПРОСТЫЯ
5. ВІРУСЫ
ВІРУСЫ – гэта няклеткавыя арганізмы.
• Яны здольныя жыць і размнажацца толькі
ў клетках іншых арганізмаў.
На сёньня вядомыя вірусы, якія
размнажаюцца ў клетках жывёл, грыбоў і
бактэрый.
Выяўлены таксама вірус, які паражае
іншыя вірусы. Вірус выклікае ўсім вядомае
захворваньне ГРЫП і іншыя.
• Зь вірусамі вельмі цяжка змагацца, бо
яны добра прыстасоўваюцца і
абыходзяць сістэму абароны арганізма. Формы вірусаў
5
6. ГРЫБЫ
ШМАТВОБРАЗЬЗЕФОРМАЎІКОЛЕРАЎГРЫБОЎ
• Грыбы спалучаюць прыкметы расьлін і жывёл.
• Вядома больш за 100 тысяч відаў грыбоў,
пашыраных па ўсім зямным шары.
Грыбы бываюць ядомыя і ядавітыя.
• Ёсьць грыбы, якія выклікаюць хваробы раслін,
жывёл і чалавека.
• Плесьневыя грыбы (цьвіль) выкарыстоўваюць
для атрымання вітамінаў, антыбіётыкаў.
Антыбіётыкі выкарыстоўваюць для лячэньня
хвароб, прычынай якіх зьяўляюцца бактэрыі.
Дрожджы – аднаклеткавыя грыбы,
выкарыстоўваюць у хлебапячэньні, вінаробстве.
Некаторыя віды грыбоў вырошчваюць на
фермах і прадаюць у крамах (шампіньёны,
вешанкі).
6