2. ХРЫБЕТНЫЯ
• Што такое хрыбет і для чаго ён патрэбны?
Ва ўсіх хрыбетных жывёлаў ёсьць хрыбет,
які складаецца зь невялікіх костак
(пазванкоў). Дзякуючы гэтаму, хрыбет
гнуткі.
• Яшчэ адна асаблівасьць усіх хрыбетных -
гэта наяўнасьць унутранага шкілету.
Дзякуючы гэтаму, хрыбетныя жывёлы
маюць большыя памеры ў параўнаньні з
бесхрыбетнымі жывёламі. Унутраны
шкілет можа ўтрымліваць больш важкае
цела жывёлы
• Не ўсе хрыбетныя жывёлы буйных
памераў, але ўсе яны маюць больш
складаную будову арганізма.
ХРЫБЕТ
ПАЗВАНКІ
1
3. • МЛЕКАКОРМЯЧЫЯ - гэта
пакрытыя поўсьцю
цеплакроўныя жывёлы,
якія кормяць сваіх
малянят малаком.
• ПТУШКІ - гэта
цеплакроўныя жывёлы,
пакрытыя пер'ем.
• РЫБЫ - пакрытыя луской,
але маюць жабры. Жабры
дапамагаюць рыбам
дыхаць раствораным у
вадзе кіслародам.
4. • АМФІБІІ - гэта асаблівыя
жывёлы. Яны нараджаюцца і
праводзяць пачатак свайго
жыцьця ў вадзе. Калі амфібіі
дарасьлеюць, іхнія целы
зьмяняюцца. Амфібіі
пачынаюць дыхаць паветрам
і пераходзяць жыць на сушу.
• РЭПТЫЛІІ – жывёлы, якія
пакрытыя луской і дыхаюць
паветрам.
2
5. ЦЕПЛАКРОЎНЫЯ ЖЫВЁЛЫ
• Усе млекакормячыя і птушкі -
цеплакроўныя жывёлы. Гэта
значыць, што тэмпература іх
цела не залежыць ад
тэмпературы навакольнага
асяродзьдзя. Арганізм
самастойна рэгулюе і кантралюе
тэмпературу.
ХАЛОДНАКРОЎНЫЯ ЖЫВЁЛЫ
• Рыбы, амфібіі і паўзуны -
халоднакроўныя жывёлы.
Тэмпература іх цела роўная
тэмпературы навакольнага
асяродзьдзя.
6. БЕСХРЫБЕТНЫЯ
Большасьць усіх жывёл (амаль
97%) - бесхрыбетныя. Яны ня
маюць унутранага шкілету, таму
звычайна невялікага памеру.
Яны дзеляцца на шэсьць
асноўных тыпаў:
1. ЧЛЕНІСТАНОГІЯ (насякомыя,
павукі, ракападобныя і
шматножкі);
2. МАЛЮСКІ (сьлімакі і інш.);
3
8. НАСЯКОМЫЯ
Асаблівасьці насякомых:
• 1. Іх цела заўсёды складаецца з трох частак,
якія лёгка адрозьніць: гэта галава, грудзь і
брушка.
• 2. У іх тры пары ног. Заусёды тры! Яны
мацуюцца да сярэдняй часткі цела (грудзі).
Сюды ж мацуюцца дзьве пары крылаў (хаця
бываюць і бяскрылыя насякомыя).
• 3.Насякомыя сталі называцца так, таму што
іхняе брушка як быццам бы падзелена на
членікі насечкамі.
ГАЛАВА
БРУШКА
ГРУДЗЬ
ПЧАЛА ЦЯСЬЛЯР
4
9. Хто яны?
• Існуе вялікае мноства розных відаў насякомых. Напрыклад, конікі і
цвыркуны - гэта насякомыя з малымі крыламі. Матылькі - насякомыя, у
якіх вялікія і часьцей каляровыя крылы, пакрытыя крохкімі каляровымі
лускавінкамі. Мухі, камары, тараканы, мурашы, восы, пчолы, стракозы,
багоўкі і іншыя жукі - усе яны таксама насякомыя.
РОЛЯ НАСЯКОМЫХ У ПРЫРОДЗЕ
• Шмат якіх насякомых называюць шкоднікамі. Яны псуюць пасевы і
распаўсюджваюць хваробы, могуць балюча кусаць. На жаль, пасьля
грэхападзеньня чалавека зло прыйшло і ў жывёльны сьвет. Але тым ня
меньш, усе "шкодныя" насякомыя граюць важную ролю у прыродзе.
Госпад нават злое можа выкарыстаць на дабро.
• Птушкі, рэптыліі, амфібіі харчуюцца насякомымі. Кветкі таксама
залежаць ад насякомых, насякомыя іх апыляюць. Мёд, які прыносяць
пчолы, -- ежа для чалавека і некаторых жывёлаў (мядзьведзь). А,
напрыклад, матылькі і стракозы проста цешаць вока.