ݺߣ

ݺߣShare a Scribd company logo
СПАЖЫВАЙ
ПА-БЕЛАРУСКУ!
ПАПЯРЭДЖАННЕ!
 Зараз пачнецца важнае,
але не заўжды дужа цікавае
апавяданне юрыдычнай мовай.
 Але Вы трымайцеся, моцнага Вам здароўя, будзьце ўважлівы…
 … і з добрым настроем 
 Інфармацыя на таварах (у тым ліку
інструкцыі па эксплуатацыі), а таксама
інфармацыя пра паслугі і работы амаль
заўжды даводзіцца на адной дзяржаўнай
мове. І часцей за ўсё гэта мова руская.
 Фармальна гэта адпавядае арт. 13, 30
Закона “Аб мовах”, арт. 5 Закона “Аб
абароне правоў спажыўцоў”.
 У той жа час гэта сітуацыя не адпавядае
арт. 17 Канстытуцыі, паводле якога
дзяржаўнымі мовамі з’яўляюцца
беларуская і руская мова.
 Закон «Аб мовах» дае вытворцам права выбару мовы
маркіроўкі тавараў, пазначаючы ў арт. 30, што
«маркіроўка тавараў, этыкеткі на таварах,
інструкцыі па карыстанні таварамі выконваюцца на
беларускай або рускай мове».
 Тое самае гаворыць і Закон «Аб абароне правоў
спажыўцоў», які ў п.9 арт. 7 «Інфармацыя аб таварах
(работах, паслугах)» замацоўвае тую норму, што
«інфармацыя, прадугледжаная пунктамі 1–8 гэтага
артыкула, на беларускай або рускай мове
дакладным і разборлівым шрыфтам даводзіцца да
ведама спажыўца ў дакументацыі, якая дадаецца да
тавараў (работ, паслуг), на спажывецкай тары
(упакоўцы), этыкетках або іншым спосабам,
прынятым для асобных відаў тавараў (работ,
паслуг)».
 Гэта ж прапісана і ў п. 4 арт. 8 «Інфармацыя аб
вытворцах (выканаўцах, прадаўцах)».
 Дзяржаўны стандарт Беларусі № СТБ 1100-
2007 «Харчовыя прадукты. Інфармацыя
для спажыўца. Агульныя патрабаваннi»
сцвярджае, што любы беларускі вытворца
можа выканаць упакоўку свайго тавара па-
беларуску. У чацвёртым раздзеле гэтага
дакумента ёсць п. 4.3, дзе сказана, што
«інфармацыя для спажыўца ў выглядзе
тэксту наносіцца на беларускай і/або
рускай мове і пры неабходнасці на
замежнай мове ў адпаведнасці з нормамі
мовы, на якой прыведзена інфармацыя».
 Тэхнічны рэгламент Мытнага саюза № ТР ТС
005/2011 «Аб бяспецы ўпакоўкі», які цяпер
дзейнічае і ў Беларусі, трыма радкамі п. 4 арт.
6 стварыў калізію нормам, што прапісаныя і
ў Канстытуцыі, і ў Законе «Аб мовах», і ў
Законе «Аб абароне правоў спажыўцоў», і ў
адпаведных беларускіх стандартах. Тэхнічны
рэгламент прадпісвае, што «інфармацыя
павінна быць выкладзена на рускай мове і
на дзяржаўнай(ых) мове(ах) дзяржавы-
чальца МС пры наяўнасці адпаведных
патрабаванняў у заканадаўстве(ах)
дзяржавы(ў)-чальца(оў) МС».
 Згодна п. 4.1.2 Тэхнічным рэгламентам
Мытнага саюза “Харчовая прадукцыя
ў частцы яе маркіроўкі” (ТРТС 022-
2011), “…маркіроўка запакаванай
харчовай прадукцыі павінна быць
нанесена на рускай мове і на
дзяржаўнай(ых) мове(ах) дзяржавы-
ўдзельніцы Мытнага саюзу пры
наяўнасці адпаведных патрабаванняў
у заканадаўстве(ах) дзяржавы(аў)-
удзельніцы(аў)…”.
Такім чынам “або”“або” ў артыкуле аб
маркіроўцы ў беларускім законе
“Аб абароне правоў спажыўцоў”
зводзіць сітуацыю да наступнага:
руская мова зараз у маркіроўцы
прадукцыі абавязковая,
беларуская – не абавязковая.
 Калі ж сёння беларускія законы даюць
права вытворцу абіраць – падаваць
інфармацыю на ўпакоўках сваіх тавараў
па-руску або па-беларуску, а Тэхнічны
рэгламент Мытнага саюза патрабуе, каб
руская мова прысутнічала абавязкова, з
улікам таго, што свядомае выкарыстанне
дзвюх дзяржаўных моў можа выклікаць
дадатковыя выдаткі і паставіць
канчатковую прадукцыю ў няроўныя
канкурэнтныя ўмовы з «аднамоўнай»,
большасць беларускіх вытворцаў будуць
ігнараваць беларускую мову.
Стаміліся? Перадыхніце.
Далей будзе цікавей.
 Ну можа і не вельмі цікавей, але мы
стараліся і скарачалі як маглі 
 Сітуацыю можна выправіць праз змены ў
законе “Аб абароне правоў спажыўцоў”,
паводле якіх інфармацыя павінна
даводзіцца да спажыўца адразу на дзвюх
дзяржаўных мовах.
 Пры такой рэдакцыі закона вытворцы не
толькі з Беларусі, але і з іншых краін
Мытнага саюза, што рэалізуюць
прадукцыю на тэрыторыі Беларусі будуць
абавязаны маркіраваць прадукцыю па-
беларуску і па-руску, рэалізуючы тым
самым норму арт. 17 Канстытуцыі.
Каб паскорыць прыняцце
дадзеных змен ініцыятыва
““Умовы для Мовы”Умовы для Мовы”
распачала кампанію
““СПАЖЫВАЙ ПА-БЕЛАРУСКУ!”СПАЖЫВАЙ ПА-БЕЛАРУСКУ!”
 Быў распрацаваны праект зменаў у
закон “Аб абароне правоў
спажыўцоў” з абгрунтаваннем гэтых
зменаў, які дасылаўся дэпутатам
Палаты прадстаўнікоў, у галіновыя
міністэрствы і ведамствы, вытворцам
тавараў і паслуг і ў таварыствы
абароны спажыўцоў з прапановай
падтрымаць змены, паводле якіх
інфармацыя павінна даводзіцца па-
беларуску і па-руску.
 На сённяшні час нашы прапановы
падтрымліваюць больш за 20 дэпутатаў
Парламента
Спажывай па-беларуску!
 Дырэктар філіяла “Інстытут
мовазнаўства імя Якуба Коласа
Цэнтра даследванняў беларускай
мовы і літаратуры Нацыянальнай
Акадэміі Навук Беларусі Ігар
Капылоў у адказе на наш зварот
паведаміў, што Інстытут
мовазнаўства падтрымлівае
прапанаваныя намі карэкціроўкі
п.9 арт.7 і п.4 арт.8 Закона “Аб
абароне правоў спажыўцоў” і
адзначыў, што “ўнясенне
дадзеных змен у Закон будзе
садзейнічаць забеспячэнню
моўных правоў беларускіх
спажыўцоў, раўнапраўнаму
становішчу Беларусі як
самастойнага суб’екта
Мытнага саюза, а таксама
замацаванню станоўчага
міжнароднага іміджу нашай
краіны”.
 Змены падтрымліваюць таварыствы
абароны правоў спажыўцоў.
Спажывай па-беларуску!
 Таксама змены падтрымліваюцца і
самімі вытворцамі.
Такім чынам
інфармацыю аб тавары
хочуць на дзвюх
дзяржаўных мовах усе – і
спажыўцы, і вытворцы і
тыя, хто прымае
нарматыўныя акты.
 І праз некаторы час гэта жаданне было заўважана. Дэпутат
А.Леўшуноў паведаміў, што Міністэрства гандлю сумесна з
Нацыянальным цэнтрам заканадаўства і прававых
даследаванняў рыхтуюць праект закона аб унясенні зменаў
у Закон «Аб абароне правоў спажыўцоў».
Дадзены законапраект Указам ад
31.12.2016 г. №530 унесены ў
план падрыхтоўкі законапраектаў
на 2016 год.
Законапраект павінен быць
падрыхтаваны Саветам Міністраў і
перададзены ў Палату
прадстаўнікоў не пазней за
жнівень 2016 года.
Калі ў законе “Аб абароне правоў
спажыўцоў” з’явяцца нормы аб
тым, што інфармацыя павінна
даводзіцца па-беларуску і па-руску,
гэта не толькі забяспечыць правы
беларускамоўных спажыўцоў, але і
дасць магутны штуршок для
развіцця беларускамоўнай
рэкламы.
 Так, прэзентацыя была не дужа
цікавая, затое як стане жыць
беларускамоўнаму рэкламісту лепш,
як стане жыць яму весялей, калі
змены ў закон “Аб абароне правоў
спажыўцоў” будуць прыняты.
 А мы тады зноў зоймемся сумнай, але
неабходнай папяровай працый па
прасоўванню аналагічных зменаў у
закон “Аб рэкламе”, каб усё гэта, вось
гэта вось ўсё было па-беларуску 
СПАЖЫВАЙ ПА-БЕЛАРУСКУ!
 Дадатковая інфармацыя:
 Умовы для Мовы
 http://vk.com/spravavodstva_pa_belarusku
 https://www.facebook.com/spravavodstva
 Спажывай па-беларуску!
 http://vk.com/pravyspazhyutsou
 https://www.facebook.com/pravyspazhyutsou
ДЗЯКУЙ ЗА ЎВАГУ!ДЗЯКУЙ ЗА ЎВАГУ!

More Related Content

Спажывай па-беларуску!

  • 2. ПАПЯРЭДЖАННЕ!  Зараз пачнецца важнае, але не заўжды дужа цікавае апавяданне юрыдычнай мовай.  Але Вы трымайцеся, моцнага Вам здароўя, будзьце ўважлівы…
  • 3.  … і з добрым настроем 
  • 4.  Інфармацыя на таварах (у тым ліку інструкцыі па эксплуатацыі), а таксама інфармацыя пра паслугі і работы амаль заўжды даводзіцца на адной дзяржаўнай мове. І часцей за ўсё гэта мова руская.  Фармальна гэта адпавядае арт. 13, 30 Закона “Аб мовах”, арт. 5 Закона “Аб абароне правоў спажыўцоў”.  У той жа час гэта сітуацыя не адпавядае арт. 17 Канстытуцыі, паводле якога дзяржаўнымі мовамі з’яўляюцца беларуская і руская мова.
  • 5.  Закон «Аб мовах» дае вытворцам права выбару мовы маркіроўкі тавараў, пазначаючы ў арт. 30, што «маркіроўка тавараў, этыкеткі на таварах, інструкцыі па карыстанні таварамі выконваюцца на беларускай або рускай мове».  Тое самае гаворыць і Закон «Аб абароне правоў спажыўцоў», які ў п.9 арт. 7 «Інфармацыя аб таварах (работах, паслугах)» замацоўвае тую норму, што «інфармацыя, прадугледжаная пунктамі 1–8 гэтага артыкула, на беларускай або рускай мове дакладным і разборлівым шрыфтам даводзіцца да ведама спажыўца ў дакументацыі, якая дадаецца да тавараў (работ, паслуг), на спажывецкай тары (упакоўцы), этыкетках або іншым спосабам, прынятым для асобных відаў тавараў (работ, паслуг)».  Гэта ж прапісана і ў п. 4 арт. 8 «Інфармацыя аб вытворцах (выканаўцах, прадаўцах)».
  • 6.  Дзяржаўны стандарт Беларусі № СТБ 1100- 2007 «Харчовыя прадукты. Інфармацыя для спажыўца. Агульныя патрабаваннi» сцвярджае, што любы беларускі вытворца можа выканаць упакоўку свайго тавара па- беларуску. У чацвёртым раздзеле гэтага дакумента ёсць п. 4.3, дзе сказана, што «інфармацыя для спажыўца ў выглядзе тэксту наносіцца на беларускай і/або рускай мове і пры неабходнасці на замежнай мове ў адпаведнасці з нормамі мовы, на якой прыведзена інфармацыя».
  • 7.  Тэхнічны рэгламент Мытнага саюза № ТР ТС 005/2011 «Аб бяспецы ўпакоўкі», які цяпер дзейнічае і ў Беларусі, трыма радкамі п. 4 арт. 6 стварыў калізію нормам, што прапісаныя і ў Канстытуцыі, і ў Законе «Аб мовах», і ў Законе «Аб абароне правоў спажыўцоў», і ў адпаведных беларускіх стандартах. Тэхнічны рэгламент прадпісвае, што «інфармацыя павінна быць выкладзена на рускай мове і на дзяржаўнай(ых) мове(ах) дзяржавы- чальца МС пры наяўнасці адпаведных патрабаванняў у заканадаўстве(ах) дзяржавы(ў)-чальца(оў) МС».
  • 8.  Згодна п. 4.1.2 Тэхнічным рэгламентам Мытнага саюза “Харчовая прадукцыя ў частцы яе маркіроўкі” (ТРТС 022- 2011), “…маркіроўка запакаванай харчовай прадукцыі павінна быць нанесена на рускай мове і на дзяржаўнай(ых) мове(ах) дзяржавы- ўдзельніцы Мытнага саюзу пры наяўнасці адпаведных патрабаванняў у заканадаўстве(ах) дзяржавы(аў)- удзельніцы(аў)…”.
  • 9. Такім чынам “або”“або” ў артыкуле аб маркіроўцы ў беларускім законе “Аб абароне правоў спажыўцоў” зводзіць сітуацыю да наступнага: руская мова зараз у маркіроўцы прадукцыі абавязковая, беларуская – не абавязковая.
  • 10.  Калі ж сёння беларускія законы даюць права вытворцу абіраць – падаваць інфармацыю на ўпакоўках сваіх тавараў па-руску або па-беларуску, а Тэхнічны рэгламент Мытнага саюза патрабуе, каб руская мова прысутнічала абавязкова, з улікам таго, што свядомае выкарыстанне дзвюх дзяржаўных моў можа выклікаць дадатковыя выдаткі і паставіць канчатковую прадукцыю ў няроўныя канкурэнтныя ўмовы з «аднамоўнай», большасць беларускіх вытворцаў будуць ігнараваць беларускую мову.
  • 12.  Ну можа і не вельмі цікавей, але мы стараліся і скарачалі як маглі 
  • 13.  Сітуацыю можна выправіць праз змены ў законе “Аб абароне правоў спажыўцоў”, паводле якіх інфармацыя павінна даводзіцца да спажыўца адразу на дзвюх дзяржаўных мовах.  Пры такой рэдакцыі закона вытворцы не толькі з Беларусі, але і з іншых краін Мытнага саюза, што рэалізуюць прадукцыю на тэрыторыі Беларусі будуць абавязаны маркіраваць прадукцыю па- беларуску і па-руску, рэалізуючы тым самым норму арт. 17 Канстытуцыі.
  • 14. Каб паскорыць прыняцце дадзеных змен ініцыятыва ““Умовы для Мовы”Умовы для Мовы” распачала кампанію ““СПАЖЫВАЙ ПА-БЕЛАРУСКУ!”СПАЖЫВАЙ ПА-БЕЛАРУСКУ!”
  • 15.  Быў распрацаваны праект зменаў у закон “Аб абароне правоў спажыўцоў” з абгрунтаваннем гэтых зменаў, які дасылаўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, у галіновыя міністэрствы і ведамствы, вытворцам тавараў і паслуг і ў таварыствы абароны спажыўцоў з прапановай падтрымаць змены, паводле якіх інфармацыя павінна даводзіцца па- беларуску і па-руску.
  • 16.  На сённяшні час нашы прапановы падтрымліваюць больш за 20 дэпутатаў Парламента
  • 18.  Дырэктар філіяла “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследванняў беларускай мовы і літаратуры Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі Ігар Капылоў у адказе на наш зварот паведаміў, што Інстытут мовазнаўства падтрымлівае прапанаваныя намі карэкціроўкі п.9 арт.7 і п.4 арт.8 Закона “Аб абароне правоў спажыўцоў” і адзначыў, што “ўнясенне дадзеных змен у Закон будзе садзейнічаць забеспячэнню моўных правоў беларускіх спажыўцоў, раўнапраўнаму становішчу Беларусі як самастойнага суб’екта Мытнага саюза, а таксама замацаванню станоўчага міжнароднага іміджу нашай краіны”.
  • 19.  Змены падтрымліваюць таварыствы абароны правоў спажыўцоў.
  • 21.  Таксама змены падтрымліваюцца і самімі вытворцамі.
  • 22. Такім чынам інфармацыю аб тавары хочуць на дзвюх дзяржаўных мовах усе – і спажыўцы, і вытворцы і тыя, хто прымае нарматыўныя акты.
  • 23.  І праз некаторы час гэта жаданне было заўважана. Дэпутат А.Леўшуноў паведаміў, што Міністэрства гандлю сумесна з Нацыянальным цэнтрам заканадаўства і прававых даследаванняў рыхтуюць праект закона аб унясенні зменаў у Закон «Аб абароне правоў спажыўцоў».
  • 24. Дадзены законапраект Указам ад 31.12.2016 г. №530 унесены ў план падрыхтоўкі законапраектаў на 2016 год. Законапраект павінен быць падрыхтаваны Саветам Міністраў і перададзены ў Палату прадстаўнікоў не пазней за жнівень 2016 года.
  • 25. Калі ў законе “Аб абароне правоў спажыўцоў” з’явяцца нормы аб тым, што інфармацыя павінна даводзіцца па-беларуску і па-руску, гэта не толькі забяспечыць правы беларускамоўных спажыўцоў, але і дасць магутны штуршок для развіцця беларускамоўнай рэкламы.
  • 26.  Так, прэзентацыя была не дужа цікавая, затое як стане жыць беларускамоўнаму рэкламісту лепш, як стане жыць яму весялей, калі змены ў закон “Аб абароне правоў спажыўцоў” будуць прыняты.  А мы тады зноў зоймемся сумнай, але неабходнай папяровай працый па прасоўванню аналагічных зменаў у закон “Аб рэкламе”, каб усё гэта, вось гэта вось ўсё было па-беларуску 
  • 27. СПАЖЫВАЙ ПА-БЕЛАРУСКУ!  Дадатковая інфармацыя:  Умовы для Мовы  http://vk.com/spravavodstva_pa_belarusku  https://www.facebook.com/spravavodstva  Спажывай па-беларуску!  http://vk.com/pravyspazhyutsou  https://www.facebook.com/pravyspazhyutsou