3. Ідэя
Серыя матэрыялаў пра мінчукоў і
беларусаў, якія рызыкнулі і пачалі рабіць
свой бізнес. Яны – прадстаўнікі так званага
крэатыўнага класа, то бок зарабляюць
творчасцю, свежымі і нестандартнымі
ідэямі. Яны імкнуцца змяніць Мінск і
Беларусь, зрабіць іх больш еўрапейскімі.
Але пры гэтым яны памятаюць пра
традыцыі: яны вынайшлі, як упісаць іх у
сучасны кантэкст.
Яны не хаваюць, што хочуць зарабляць
нават у такія няпростыя часы. Безумоўна,
яны лідары меркаванняў.
4. Рэалізацыя
Спецыяльна для праекта на сайце была
створана рубрыка «Адметныя», у рамках якой
з сакавіка 2015 г. па сакавік 2016 г. выйшла
амаль 40 артыкулаў. Героі артыкулаў – людзі,
якія натхняюць і робяць Мінск «адметным»:
маладые бізнесоўцы, стартаперы, рамеснікі.
Падчас фестывалю FSP-2015 была
арганізавана спецыяльная пляцоўка, дзе
героі публікацый маглі абмяркоўваць свой
досвед і дзяліцца ім з наведвальнікамі.
Напрыканцы праекта мы апублікавалі
матэрыял пра тое, як змянілася жыццё нашых
герояў пасля публікацыі артыкулаў пра іх.
5. Вынікі
• За год старонкі праекта «Адметныя»
праглядзелі больш за 650 000 разоў.
З іх больш за 400 000 — гэта
ўнікальныя прагляды.
• Карыстальнікі ўбачылі брэдзіраванне
з выявамі прадуктаў Samsung больш
за 370 000 разоў.
• За ўвесь час праекта кожны
матэрыял рубрыкі ў сярэднім
праглядзелі 15 543 разы.
• Праз некалькі месяцаў пасля старту
праекта слова «адметны» пачало
вандраваць з аднаго рэкламнага
праекта ў іншы: напрыклад, быў
запушчаны праект admetny.by з
падобнай філасофіяй.
• Вядучы профільны рэсурс
marketing.by у артыкуле пра нішавыя
выданні асобна адзначае праект
«Адметныя».
• Мы працуем над працягам праекта.