Прэзентацыя для дзетак дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту. Тлумачыць, чым адрозніваюцца хлопчыкі і дзяўчынкі, адкуль бяруцца дзеці.
1 of 23
Download to read offline
More Related Content
Хлопчыкі і дзяўчынкі. Чаму мы розныя
1. Хлопчыкі і дзяўчынкі
27. І стварыў Бог чалавека паводле вобразу
Свайго, паводле вобразу Божага стварыў яго;
мужчыну і жанчыну стварыў іх.
(Быцьцё 1:27)
2. На пачатку света Госпад стварыў мужчыну і
жынчыну.
Зараз у свеце ёсць шмат розных людзей, у іх
розны колер валасоў, скуры, вачэй. Ёсць старыя
і малыя, тоўстыя і худыя, высокія і нізкія.
Але ўсе людзі дзеляцца на хлопчыкаў (мужчын)
і дзяўчынак (жанчын).
3. Госпад стварыў хлопчыкаў і дзяўчынак
падобнымі, але заклаў і шмат адрозненняў,
бо даў розныя ролі
4. Дзяўчынкі носяць доўгія валасы, заплятаюць
косы, упрыгожваюць сябе, носяць сукенкі і
спадніцы, любяць яркія колеры.
А хлопцы стрыгуцца каротка, носяць штаны і
шорты, любяць зручную вопратку і спакойныя
колеры.
6. Хлопчыкі любяць гуляць у машынкі і
канструктары, яны будуюць, разбіраюць,
майструюць, гуляюць у рыцараў, пажарных,
будаўнікоў, гоншчыкаў. Любяць шмат бегаць і
часта шумяць.
7. Дзяўчынкі выбіраюць лялькі, мяккія цацкі,
домікі. Гуляюць у краму, доктара, школу, гатуць
ежу, прыбіраюцца, як мама.
А ў якія цацкі гуляеш ты?
8. Хлопчыкі любяць камандныя віды спорту:
футбол, хаккей, а таксама розныя баявыя віды:
каратэ, бокс, барацьба.
9. Дзяўчаты выбіраюць гімнастыку, балет, танцы,
часта плаванне.
Але кожны хлопчык і дзяўчынка можа паспытаць
свае сілы і ў іншых відах спорту. Чым займаешся
ты?
14. Мужчыны маюць шырокія плечы, у іх растуць
вусы і бароды. Мужчыны часта працуюць там,
дзе трэба моц і вытрымка, там дзе
небяспечна, або патрэбныя дакладныя
разлікі. Якая прафесія ў твайго таты?
15. Жанчыны больш эмацыйныя, больш слабыя.
Яны робяць прычоскі і макіяж, носяць абутак на
абцасах.
Часта выбіраюць прафесіі, якія звязаныя са
зносінамі з людзьмі, дзецьмі, жывёламі. Любяць
ручную працу, маюць лепшы густ, часта добра
спяваюць і малююць.
16. У грамадстве мужчыны дапамагаюць жанчынам
пераносіць цяжкія рэчы, саступаюць ім месца,
адчыняць дзверы, жанчыны дапамагаюць
мужчынам ахайна выглядаць, рабіць пакупкі.
17. Калі мужчына і жанчына падабаюцца адзін
аднаму, яны ствараюць сям’ю. Госпад
дабраслаўляе шлюб. Яны абяцаюць любіць і
шанаваць адзін аднаго ўсё жыццё, і прыняць усіх
дзяцей, якіх ім дае Госпад.
18. У хуткім часе у жанчыны з’яўляецца вялікі
жывот. Ты ўжо ведаеш, што там жыве
дзіцятка. А пра жанчыну кажуць, што яна
цяжарная.
19. Каб дзіцятка з’явілася жанчына едзе ў
радзільню, такі адмысловы шпіталь.
Нараджаецца маленькі хлопчык ці дзяўчынка.
Мужчына і жанчына становяцца бацькамі,
татам і мамай.
20. У сям’і мамы клапоцяцца пра дзетак, малых кормяць
грудным малаком.
Мамы рупяцца пра дом, робяць яго прыгожым і
ўтульным. Таты дапамагаюць нешта рамантаваць,
клапоцяцца пра машыну, зараблюць грошы.
Менавіта таты прымаюць важныя рашэнні і
абараняюць сваю сям’ю
21. Сям’я – гэта вялікая каштоўнасць перад Богам. Госпад
хоча, каб у сям’і ўсё было бездакорна, таму ў Бібліі часта
кажа пра ролі ў сям’і
«Жонкі, упакорвайцеся мужам сваім, як прыстойна гэта ў
Госпадзе.
Мужы, кахайце сваіх жонак і ня будзьце зь імі суровыя.»
(Да Каласянаў 3:18,19)
22. А таксама Бог кажа пра тое, як дзеці павінны любіць
бацькоў.
«Дзеці, слухайцеся бацькоў вашых ва ўсім, бо гэта
даспадобы Госпаду.
Бацькі, не дакучайце дзецям вашым, каб яны не падалі
духам.» (Да Каласянаў 3:20,21)
А ты слухаешся сваіх бацькоў?