ݺߣ

ݺߣShare a Scribd company logo
Рэпрадуктыўная сістэма.
Божы план для дзяўчат.
9. каб гэтак сама і жанчыны, у
прыстойнай вопратцы, сарамяжліва і
цнатліва, упрыгожвалі сябе не
заплятаньнем валасоў, ні золатам, ні
жэмчугам, ні каляровымі строямі,
10. а добрымі справамі, як прыстойна
жанчынам, што прысьвячаюць сябе
пабожнасьці.
(Першае да Цімафея 2:9,10)
Рэпрадуктыўная сістэма
Госпад запланаваў для чалавека
жыццё, якое мае працяг у
дзецях.Чалавек можа нарадзіць
чалавека.
Прадуманная сістэма арганізма,
мэтай каторай ёсць працяг роду,
называецца рэпрадуктыўнай (ад
лац. «зноў нараджэнне»).
Але асаблівасць гэтай сістэмы ў
тым, што яна не развіваецца
актыўна ў чалавеку да пэўнага
ўзросту, пакуль ён не стане
дастаткова развітым фізічна,
эмацыйна і маральна.
Рэпрадуктыўная сістэма жанчыны
Жанчыне дадзена
дабраславенне нараджаць і
ўскормліваць дзіця. Для
гэтага яна мае
рэпрадуктыўныя органы
ўнутраныя (на малюнку),
знешнія – аб’яднаныя ў
вульву, а таксама малочныя
залозы ў грудзях.
Палавое сталенне
Ва ўзросце каля 10-13 гадоў
арганізм дзяўчынкі пачынае
паступова змяняцца, каб
дасягнуць сваёй сталасці да 18-20
год. Гэты перыяд называецца
палавое сталенне, і пачынаецца
яно, як правіла, з рэзкага "скоку"
росту - да 10 см. у год.
Праз палавое паспяванне
праходзяць усе: і хлопчыкі і
дзяўчынкі. У некаторых яно
настае раней, а ў іншых пазней, у
кожнага ёсць уласны ўнутраны
гадзіннік.
Што адбываецца ўнутры
Мозг вырабляе гармоны, якія
кантралююць палавыя органы
(напрыклад, яечнікі). Яны
паступаюць у кровазварот і
кантралююць працэс фізічнага
развіцця.
Павольнае павелічэнне
ўзроўню гармонаў выклікае
пачатак палавога паспявання, а
разам з гэтым паспяванне
палавых органаў.
• Рэзкае паскарэнне росту
• Павелічэнне малочных залоз, грудзі большыя і
паўнейшыя
• Пачынаюць расці валасы на лабку, падпахах,
нагах.
• Павелічэнне потавыдзялення, пот набывае
спецыфічны пах
• Скура становіцца больш тлустай, валасы хутчэй
брудзяцца, могуць з’явіцца вугры
• Змяняецца постаць - цела набывае мякчэйшыя
і круглявыя формы. Талія трохі памяншаецца,
а сцёгны павялічваюцца ў аб'ёме!
• На бялізне могуць з'явіцца белыя ці жаўтлявыя
плямы, якія вылучаюцца з похвы – гэта
сведчыць пра тое, што хутка ў вас пачнецца
першая менструацыя.
Што адбываецца знешне
Менструацыя
Арганізм жанчыны прадуманы для зараджэння ў ім жыцця.
Для гэтага ў сталым арганізме кожны месяц яечнікі
выпрацоўваюць яйцаклетку, матка рыхтуецца да магчымай
цяжарнасці, пласт, які высцілае яе – эндаметрый, патаўшчаецца.
Калі цяжарнасць не адбылася, гэты пласт, разам з невялікай
колькасцю крыві выходзіць вонкі праз знешнія палавыя органы.
Гэтыя вылучэнні называюцца менструацыя. І сведчыць пра тое,
што арганізм нармальна і правільна развіваецца.
Яйцэклетка ў яечніку Пласт эндаметрыя Менструальныя вылучэнні
Кожная дзяўчына асаблівая
Менструацыі пачынаюцца
звычайна ў 12-14 гадоў. Працягласць
– 3-6 дзён. Першы год менструацыі
могуць быць не кожны месяц, але
потым усё наладжваецца.
Менструальны перыяд працякае ў
кожнай дзяўчыны па-свойму. Але
ёсць агульныя правілы. Калі дзяўчына
здаровая, займаецца фізкультурай,
фізічнай працай, правільна
харчуецца, тое ўсё працякае амаль
незаўважна, без адмысловых
праблем.
Твой стан у гэтыя дні
У перыяд менструацыі нават
здаровая дзяўчына можа адчуваць
болі ў нізе жывата, слабасць,
стомленасць, раздражняльнасць,
нават плаксівасць.
Але гэта не хвароба, а фізіялагічны
стан, таму трэба весці звычайны лад
жыцця. У такія дні можна займацца
фізкультурай, але варта выключыць
выкананне практыкаванняў, якія
патрабуюць падвышанай фізічнай
напругі (верхавая язда, скачкі, язда на
ровары, уздым цяжараў).
Каб не патрапіць у непрыемную
сітуацыю на ўроку фізкультуры, часам
варта загадзя папярэдзіць настаўніка.
Гігіена дзяўчыны
У перыяд менструацыі вельмі важна ўтрымоўваць сябе ў
чысціні. А гэта значыць не толькі сачыць за чысцінёй верхняй
адзежы, але і ніжняй бялізны. Зараз яе прыйдзецца змяняць
часцей. 2 раза ў суткі неабходна падмывацца цёплай вадой,
пажадана штодня прымаць душ. А вось з гарачай лазняй трэба
быць асцярожней. Не варта прымаць ванну, купацца ў адкрытых
вадаёмах.
Варта памятаць, што скура падлетка часта бывае праблемнай,
таму трэба навучыцца правільна клапаціцца пра цела: умывацца,
выкарыстоўваць дэзадарант, дбаць пра чысціню валасоў,
выбраць здаровы рэжым харчавання, умераныя фізічныя нагрузкі
Сродкі гігіены
Дзяўчынам падчас менструацыі трэба выкарыстоўваць
тампоны ці пракладкі. Каб не перашкаджаць натуральнаму
адтоку крыві, дзяўчынкам лепш карыстацца пракладкамі.
Апроч іншага, іх выкарыстанне зручней.
Пракладкі бываюць двух тыпаў: для крытычных дзён і на
кожны дзень. Пракладка прымацоўваецца да трусікаў, для
гэтага на ёй ёсць клейкі пласт. Яны бываюць розныя: тоўстыя і
тонкія, араматызаваныя і без паху, з сеткаватым ці мяккім
верхнім пластом, стандартнай даўжыні ці падоўжаныя. Яны
могуць валодаць рознай ступенню абароны. Варта таксама
памятаць пра здаровую і зручную вопратку ў гэтыя дні
Расце не толькі цела
Пад час сталення змяняецца не
толькі цела, але і наша душэўная
сутнасць, адбываецца эмацыянальнае і
інтэлектуальнае развіццё.
Дзяўчына можа адчуваць скачкі
настрою, сум ці неверагодны прыліў сіл.
Часткова гэта тлумачыцца
гарманальнымі зменамі, але таксама
важна і тое, што дзяўчынка становіцца
дарослым чалавекам, вучыцца прымаць
рашэнні, аналізаваць і кантраляваць
свае эмоцыі і пачуцці, разумее сваю
адказнасць за дзеі.
Звычайна і ў вучобе назіраюцца
змены, бо тое, што раней здавалася
складаным, зараз даецца з лёгкасцю.
Адказнасць за жыццё
Палавое сталенне, і асабліва пачатак менструацыі сведчыць
пра тое, што арганізм рыхтуецца да выканання функцыі
мацярынства.
Аднак, сапраўдная палавая сталасць настае крыху пазней: у
дзяўчынак у 18–20 гадоў, у хлопчыкаў — у 20–24 гады. Да гэтага
часу біялагічная здольнасць да
Таму варта памятаць, што пасля з'яўлення
першых месячных, нават пры неўсталяваным
нерэгулярным цыкле, дзяўчына можа
зацяжараць у выпадку пачатку палавога
жыцця.
працягу роду дапаўняецца
псіхічнай і сацыяльнай
сталасцю.
Зараджэнне жыцця - Сэкс
Зараджэнне новага жыцця ва ўлонні жанчыны
адбываецца пасля зліцця двух клетак: жаночай
яйцаклеткі і мужчынскай – сперматазоіда.
Трапляе мужчынская клетка ў арганізм
жанчыны пад час палавога акту (сэксу), гэта
магчыма з-за анатамічнай розніцы ў палавых
органах.
Божае дабраславенне
Госпад дабраслаўляе сэкс толькі ў
шлюбе мужчыны і жанчыны.
Шостая запаведзь Божая кажа: «Не
распуснічай». Больш падрабязна
Біблія пра наступствы граху кажа ў 5 і
7 раздзеле Прыповесцяў.
Але ёсць і вялікае абяцанне
Госпада для сужонкаў, бо праз
таямніцу вянчання сэксуальныя
адносіны набываюць вялікі духоўны
сэнс і тым адрозніваюць чалавека,
створана па падабенству Божаму, ад
жывёльнага свету.
Сціпласць і святаць – найлепшае
ўпрыгожванне дзяўчыны
Дзяўчына мусіць разумець, што змены
адбываюцца і ў арганізме хлопчыкаў. Іх
рэпрадуктыўная сістэма таксама сталее,
павялічваюцца палавыя органы, адбываюцца
адмысловыя безумоўныя праверкі іх
працаздольнасці.
Хлопчыкі часта адчуваюць гарманальна
абумоўленыя сэксуальныя жаданні, з якімі ім
трэба змагацца.
Таму трэба паважліва ставіцца да сваіх
аднагодкаў, разумець, што яны могуць
цурацца. Пажадана падбіраць сціплую і
густоўную вопратку, не абмяркоўваць свае
жаночыя сакрэты ўслых, не правакаваць
хлопчыкаў інтымнымі пытаннямі.
Божы план для цябе
Прыйдзе час, калі тваё цела, твая
душа, твой розум дасягнуць спеласці.
Не пакідай без узрастання і твой дух.
Падлеткавы ўзрост – выдатны час
пошуку свайго прызначэння,
выяўлення талентаў, якімі ты будзеш
служыць Госпаду і людзям. Спрабуй
сябе ў розных сферах, дапамагай
бліжнім, цікаўся навукамі.
Трымайся ў чысціні, вывучай сябе,
імкніся да дасканаласці ў веры. Бо
толькі з Духам Святым ты знойдзеш
правільны шлях і атрымаеш
узнагароду.

More Related Content

Рэпрадуктыная сістэма. Дзяўчынкі

  • 1. Рэпрадуктыўная сістэма. Божы план для дзяўчат. 9. каб гэтак сама і жанчыны, у прыстойнай вопратцы, сарамяжліва і цнатліва, упрыгожвалі сябе не заплятаньнем валасоў, ні золатам, ні жэмчугам, ні каляровымі строямі, 10. а добрымі справамі, як прыстойна жанчынам, што прысьвячаюць сябе пабожнасьці. (Першае да Цімафея 2:9,10)
  • 2. Рэпрадуктыўная сістэма Госпад запланаваў для чалавека жыццё, якое мае працяг у дзецях.Чалавек можа нарадзіць чалавека. Прадуманная сістэма арганізма, мэтай каторай ёсць працяг роду, называецца рэпрадуктыўнай (ад лац. «зноў нараджэнне»). Але асаблівасць гэтай сістэмы ў тым, што яна не развіваецца актыўна ў чалавеку да пэўнага ўзросту, пакуль ён не стане дастаткова развітым фізічна, эмацыйна і маральна.
  • 3. Рэпрадуктыўная сістэма жанчыны Жанчыне дадзена дабраславенне нараджаць і ўскормліваць дзіця. Для гэтага яна мае рэпрадуктыўныя органы ўнутраныя (на малюнку), знешнія – аб’яднаныя ў вульву, а таксама малочныя залозы ў грудзях.
  • 4. Палавое сталенне Ва ўзросце каля 10-13 гадоў арганізм дзяўчынкі пачынае паступова змяняцца, каб дасягнуць сваёй сталасці да 18-20 год. Гэты перыяд называецца палавое сталенне, і пачынаецца яно, як правіла, з рэзкага "скоку" росту - да 10 см. у год. Праз палавое паспяванне праходзяць усе: і хлопчыкі і дзяўчынкі. У некаторых яно настае раней, а ў іншых пазней, у кожнага ёсць уласны ўнутраны гадзіннік.
  • 5. Што адбываецца ўнутры Мозг вырабляе гармоны, якія кантралююць палавыя органы (напрыклад, яечнікі). Яны паступаюць у кровазварот і кантралююць працэс фізічнага развіцця. Павольнае павелічэнне ўзроўню гармонаў выклікае пачатак палавога паспявання, а разам з гэтым паспяванне палавых органаў.
  • 6. • Рэзкае паскарэнне росту • Павелічэнне малочных залоз, грудзі большыя і паўнейшыя • Пачынаюць расці валасы на лабку, падпахах, нагах. • Павелічэнне потавыдзялення, пот набывае спецыфічны пах • Скура становіцца больш тлустай, валасы хутчэй брудзяцца, могуць з’явіцца вугры • Змяняецца постаць - цела набывае мякчэйшыя і круглявыя формы. Талія трохі памяншаецца, а сцёгны павялічваюцца ў аб'ёме! • На бялізне могуць з'явіцца белыя ці жаўтлявыя плямы, якія вылучаюцца з похвы – гэта сведчыць пра тое, што хутка ў вас пачнецца першая менструацыя. Што адбываецца знешне
  • 7. Менструацыя Арганізм жанчыны прадуманы для зараджэння ў ім жыцця. Для гэтага ў сталым арганізме кожны месяц яечнікі выпрацоўваюць яйцаклетку, матка рыхтуецца да магчымай цяжарнасці, пласт, які высцілае яе – эндаметрый, патаўшчаецца. Калі цяжарнасць не адбылася, гэты пласт, разам з невялікай колькасцю крыві выходзіць вонкі праз знешнія палавыя органы. Гэтыя вылучэнні называюцца менструацыя. І сведчыць пра тое, што арганізм нармальна і правільна развіваецца. Яйцэклетка ў яечніку Пласт эндаметрыя Менструальныя вылучэнні
  • 8. Кожная дзяўчына асаблівая Менструацыі пачынаюцца звычайна ў 12-14 гадоў. Працягласць – 3-6 дзён. Першы год менструацыі могуць быць не кожны месяц, але потым усё наладжваецца. Менструальны перыяд працякае ў кожнай дзяўчыны па-свойму. Але ёсць агульныя правілы. Калі дзяўчына здаровая, займаецца фізкультурай, фізічнай працай, правільна харчуецца, тое ўсё працякае амаль незаўважна, без адмысловых праблем.
  • 9. Твой стан у гэтыя дні У перыяд менструацыі нават здаровая дзяўчына можа адчуваць болі ў нізе жывата, слабасць, стомленасць, раздражняльнасць, нават плаксівасць. Але гэта не хвароба, а фізіялагічны стан, таму трэба весці звычайны лад жыцця. У такія дні можна займацца фізкультурай, але варта выключыць выкананне практыкаванняў, якія патрабуюць падвышанай фізічнай напругі (верхавая язда, скачкі, язда на ровары, уздым цяжараў). Каб не патрапіць у непрыемную сітуацыю на ўроку фізкультуры, часам варта загадзя папярэдзіць настаўніка.
  • 10. Гігіена дзяўчыны У перыяд менструацыі вельмі важна ўтрымоўваць сябе ў чысціні. А гэта значыць не толькі сачыць за чысцінёй верхняй адзежы, але і ніжняй бялізны. Зараз яе прыйдзецца змяняць часцей. 2 раза ў суткі неабходна падмывацца цёплай вадой, пажадана штодня прымаць душ. А вось з гарачай лазняй трэба быць асцярожней. Не варта прымаць ванну, купацца ў адкрытых вадаёмах. Варта памятаць, што скура падлетка часта бывае праблемнай, таму трэба навучыцца правільна клапаціцца пра цела: умывацца, выкарыстоўваць дэзадарант, дбаць пра чысціню валасоў, выбраць здаровы рэжым харчавання, умераныя фізічныя нагрузкі
  • 11. Сродкі гігіены Дзяўчынам падчас менструацыі трэба выкарыстоўваць тампоны ці пракладкі. Каб не перашкаджаць натуральнаму адтоку крыві, дзяўчынкам лепш карыстацца пракладкамі. Апроч іншага, іх выкарыстанне зручней. Пракладкі бываюць двух тыпаў: для крытычных дзён і на кожны дзень. Пракладка прымацоўваецца да трусікаў, для гэтага на ёй ёсць клейкі пласт. Яны бываюць розныя: тоўстыя і тонкія, араматызаваныя і без паху, з сеткаватым ці мяккім верхнім пластом, стандартнай даўжыні ці падоўжаныя. Яны могуць валодаць рознай ступенню абароны. Варта таксама памятаць пра здаровую і зручную вопратку ў гэтыя дні
  • 12. Расце не толькі цела Пад час сталення змяняецца не толькі цела, але і наша душэўная сутнасць, адбываецца эмацыянальнае і інтэлектуальнае развіццё. Дзяўчына можа адчуваць скачкі настрою, сум ці неверагодны прыліў сіл. Часткова гэта тлумачыцца гарманальнымі зменамі, але таксама важна і тое, што дзяўчынка становіцца дарослым чалавекам, вучыцца прымаць рашэнні, аналізаваць і кантраляваць свае эмоцыі і пачуцці, разумее сваю адказнасць за дзеі. Звычайна і ў вучобе назіраюцца змены, бо тое, што раней здавалася складаным, зараз даецца з лёгкасцю.
  • 13. Адказнасць за жыццё Палавое сталенне, і асабліва пачатак менструацыі сведчыць пра тое, што арганізм рыхтуецца да выканання функцыі мацярынства. Аднак, сапраўдная палавая сталасць настае крыху пазней: у дзяўчынак у 18–20 гадоў, у хлопчыкаў — у 20–24 гады. Да гэтага часу біялагічная здольнасць да Таму варта памятаць, што пасля з'яўлення першых месячных, нават пры неўсталяваным нерэгулярным цыкле, дзяўчына можа зацяжараць у выпадку пачатку палавога жыцця. працягу роду дапаўняецца псіхічнай і сацыяльнай сталасцю.
  • 14. Зараджэнне жыцця - Сэкс Зараджэнне новага жыцця ва ўлонні жанчыны адбываецца пасля зліцця двух клетак: жаночай яйцаклеткі і мужчынскай – сперматазоіда. Трапляе мужчынская клетка ў арганізм жанчыны пад час палавога акту (сэксу), гэта магчыма з-за анатамічнай розніцы ў палавых органах.
  • 15. Божае дабраславенне Госпад дабраслаўляе сэкс толькі ў шлюбе мужчыны і жанчыны. Шостая запаведзь Божая кажа: «Не распуснічай». Больш падрабязна Біблія пра наступствы граху кажа ў 5 і 7 раздзеле Прыповесцяў. Але ёсць і вялікае абяцанне Госпада для сужонкаў, бо праз таямніцу вянчання сэксуальныя адносіны набываюць вялікі духоўны сэнс і тым адрозніваюць чалавека, створана па падабенству Божаму, ад жывёльнага свету.
  • 16. Сціпласць і святаць – найлепшае ўпрыгожванне дзяўчыны Дзяўчына мусіць разумець, што змены адбываюцца і ў арганізме хлопчыкаў. Іх рэпрадуктыўная сістэма таксама сталее, павялічваюцца палавыя органы, адбываюцца адмысловыя безумоўныя праверкі іх працаздольнасці. Хлопчыкі часта адчуваюць гарманальна абумоўленыя сэксуальныя жаданні, з якімі ім трэба змагацца. Таму трэба паважліва ставіцца да сваіх аднагодкаў, разумець, што яны могуць цурацца. Пажадана падбіраць сціплую і густоўную вопратку, не абмяркоўваць свае жаночыя сакрэты ўслых, не правакаваць хлопчыкаў інтымнымі пытаннямі.
  • 17. Божы план для цябе Прыйдзе час, калі тваё цела, твая душа, твой розум дасягнуць спеласці. Не пакідай без узрастання і твой дух. Падлеткавы ўзрост – выдатны час пошуку свайго прызначэння, выяўлення талентаў, якімі ты будзеш служыць Госпаду і людзям. Спрабуй сябе ў розных сферах, дапамагай бліжнім, цікаўся навукамі. Трымайся ў чысціні, вывучай сябе, імкніся да дасканаласці ў веры. Бо толькі з Духам Святым ты знойдзеш правільны шлях і атрымаеш узнагароду.