2. Конфиденциально |
Пра праект
17/06/15 Этот текст меняется через Представление->Колонтитулы
Арт-праект Zabor - выстава рэпрадукцый беларускіх сучасных мастакоў на плоце
гарадоў. У ліпені 2012 года мы зрабілі першую выставу ў Мінску, пасля ў кастрычніку
2012 года мы адкрылі выставу ў Варшаве (на плоце Батанічнага сада Варшаўскага
універсітэта). У 2013-2014 гг. мы запусцілі гэты праект ва ўсіх абласных гарадах
Беларусі. Наша каманда не толькі вазіла гатовую экспазіцыю з горада ў горад, але мы
рабілі новы праект кожны раз. Каб зрабіць гэта, мы запусцілі конкурс сярод беларускіх
мастакоў, які назвалі "На Zabore". Конкурс праводзіўся ў кожным абласным горадзе. У
ім прынялі ўдзел больш за 100 беларускіх мастакоў. Па выніках конкурсу ў кожным
абласным горадзе мы падрыхтавалі выставу фіналістаў у галерэі.
Напрыканцы 2014 года каманда «Зубр Капітал» адкрыла фінальную выставу ў
Нацыянальным мастацкім музеі і паралельна зрабіла выставу ў Парыжы
3. Конфиденциально |
Пра праект
17/06/15 Этот текст меняется через Представление->Колонтитулы
Мэта
Пазнаёміць беларусаў з сучасным беларускім мастацтвам у сціплай і найбольш
зразумелай форме.
Каманда абрала форму выставы на гарадскіх плотах, паколькі:
1. Большаць беларусаў не прыходзяць у музеі і галерэі.
2. Беларусы не знаёмы з сучасным мастацтвам, яно падаецца ім незразумелым.
3. Трэба зрабіць гарадскую прастору больш чалавечнай і ўтульнай. Горад – гэта не
толькі месца для працы, але другі дом.
Уся камунікацыя вялася на беларускай мове
Арганізатар
Інвестыцыйная кампанія “Зубр Капітал” заснавана ў
2010 годзе. Галоўным накірункам дзеяння з’яўляецца
выкуп і развіццё беларускага бізнесу.
11. Конфиденциально |
Вынікі
17/06/15 Этот текст меняется через Представление->Колонтитулы
Час правядзення мерапрыемства: 2013-2014 гг.
У межах праекту было зроблена:
6 выстаў у галерэях;
8 выстаў Zabor (Мінск, абласныя гарады + Варшава,
Парыж);
102 мастака прынялі ўдзел у «Ha Zabore»
276 работ экспанавалі на працягу правядзення
«заборных» выстаў
2 месяца працавала выстава Zabor у кожным
горадзе.
729 унікальных публікацый у медыя