Лік назоўнікаўallamatyukThis short document promotes creating presentations on Haiku Deck and sharing them on ݺߣShare. It features a stock photo and the message "Inspired?" along with a call to action to "GET STARTED" making your own Haiku Deck presentation.
Лік назоўнікаўallamatyukThis short document promotes creating presentations on Haiku Deck and sharing them on ݺߣShare. It features a stock photo and the message "Inspired?" along with a call to action to "GET STARTED" making your own Haiku Deck presentation.
2. Тэстлато
Паважаныя вучні, перад вамі
бланкі адказаў. На слайдзе будзе
з’яўляцца пытанне і 5 варыянтаў
адказаў. Вам неабходна выбраць
правільны варыянт і запісаць яго
нумар у бланк.
ЖАДАЮ ПОСПЕХАЎ!
3. 1. Як называецца самастойная
нязменная часціна мовы, якая
абазначае прымету дзеяння або
прымету іншай прыметы ці прадмета?
O 1 – прыслоўе
O 2 – дзеепрыслоўе
O 3 – дзеяслоў
O 4 – прыметнік
O 5 – дзеепрыметнік
4. 2. Да якога сэнсавага разраду
адносяцца прыслоўі
навокал, паблізу, зводдаль ?
O 1 – часу
O 2 – месца
O 3 – прычыны
O 4 – спосабу дзеяння
O 5 – мэты
5. 3. Якім членам сказа з’яўляецца
выдзеленае прыслоўе?
Злева пачулася гаворка па-нямецку.
O 1 – акалічнасцю
O 2 – выказнікам
O 3 – азначэннем
O 4 – дзейнікам
O 5 – дапаўненнем
6. 4. Вызначце прыслоўі, ад якіх
можна ўтварыць формы ступеняў
параўнання
O 1 – трошкі, спрадвеку, увогуле
O 2 – горача, дакладна, коратка
O 3 – цалкам, паблізу, даверху
O 4 – двойчы, утрох, удзень
O 5 – заўсёды, таму, па-мойму
7. 5. Ад якіх часцін мовы ўтвораны
прыслоўі, што маюць формы
ступеняў параўнання?
O 1 – ад назоўнікаў
O 2 – ад лічэбнікаў
O 3 – ад адносных прыметнікаў
O 4 – ад якасных прыметнікаў
O 5 – ад займеннікаў
8. 6. Вызначце прыслоўі,
утвораныя ад назоўнікаў
O 1 – бягом, бясконца, удзень
O 2 – заўсёды, заўжды, задоўга
O 3 – па-вашаму, па-беларуску, па-мойму
O 4 – недзе, некалі, неяк
O 5 – ушасцёх, двойчы, надвае
9. 7. Вызначце, якія прыслоўі
напісаны правільна
O 1 – не ад куль, павашаму, так-сама
O 2 – напамяць, што год, памойму
O 3 – нямала, упрыкуску, дзе-нідзе
O 4 – па беларуску, на паўсур’ёзна, сбоку
O 5 – парознаму, з верху, безклапотна
10. 8. Значэнне якога
фразеалагізма растлумачана
няправільна?
O 1 – не сёння-заўтра - хутка
O 2 – і ўдоўж і ўпоперак - усюды
O 3 – крок за крокам - паступова
O 4 – як кот наплакаў - мала
O 5 – ні свет ні зара - позна
11. 9. Якім членам сказа з’яўляюцца
прыслоўі трэба, неабходна, можна,
нельга ?
O 1 – акалічнасцю
O 2 – дзейнікам
O 3 – азначэннем
O 4 – выказнікам
O 5 – дапаўненнем
12. 10. Знайдзіце памылку ў
перакладзе на беларускую мову
O 1 – обидеть ненароком - пакрыўдзіць
незнарок
O 2 – дом напротив - дом насупраць
O 3 – оборвалась неожиданно - абарвалась
няўпэўнена
O 4 – трудиться плодотворно - працаваць
плённа
O 5 – бежать наперегонки - бегчы навыперадкі