Лік назоўнікаўallamatyukThis short document promotes creating presentations on Haiku Deck and sharing them on ݺߣShare. It features a stock photo and the message "Inspired?" along with a call to action to "GET STARTED" making your own Haiku Deck presentation.
2. Дзеепрыслоўе
Дзеепрыслоўе мае граматычныя прыметы
як дзеяслова, так і прыслоўя.
Як дзеяслоў, дзеепрыслоўе бывае
н е з а к о н ч а н а г а і з а к о н ч а н а г а
трывання:
ішоў, размаўляючы з сябрам; згадзіўся, пагаварыўшы з бацькам
Дзеепрыслоўі могуць мець зваротную форму:
развітваючыся з настаўнікам, дагаварыўшыся з экскурсаводам
асобая нязменная форма дзеяслова, якая абазначае д а д а т к о в а е
дзеянне і паясняе дзеяслоў-выказнік.
Як і прыслоўе, дзеепрыслоўе н е з м я н я е ц ц а –
не скланяецца і не спрагаецца.
У сказе яно звычайна выконвае ролю акалічнасці
і адказвае на пытанні як? калі? чаму? і інш.:
Падаюць з неба чыстыя белыя пушынкі, (як?) усцілаючы зямлю мяккім
снежным покрывам. (В. Вольскі)
3. Дзеепрыслоўны зварот
Дзеепрыслоўе разам з залежнымі ад яго словамі ўтварае
дз е е п р ы с л о ў н ы з в а р о т.
Ён з’яўляецца адным членам сказа – развітай акалічнасцю,
якая схематычна абазначаецца _ ._._._._._
Дзеепрыслоўныя звароты і адзіночныя дзеепрыслоўі на пісьме
заўсёды выдзяляюцца або аддзяляюцца коскамі:
Коцяцца ўдаль, набіраючы сілу, хвалі лагодныя да небасхілу. (А. Вялюгін)
Дзіця так прывучалі да жывога слова, што яно, не ўмеючы яшчэ размаўляць,
не заўсёды ўлоўліваючы сэнс, ляжала ў калысцы і перад сном “гуло” – спявала
на свой лад чутыя ад маці песні. (Б. Сачанка)
Прыгнуўшыся, дзяўчына ўвайшла ў будан. (І. Мележ)
4. Дзеепрыслоўі незакончанага трывання
утвараюцца ад асноў цяперашняга часу дзеясловаў незакончанага трывання пры
дапамозе:
суфікса -учы- (-ючы-) ад дзеясловаў I спражэння:
кажуць – кажучы, размаўляюць – размаўляючы
суфікса -ачы- (-ячы-) – ад дзеясловаў II спражэння:
гавораць – гаворачы, сядзяць – седзячы
Дзеепрыслоўі незакончанага трывання,
іх утварэнне і ўжыванне
Дзеепрыслоўі незакончанага трывання
абазначаюць дзеянні, якія не закончыліся і адбываюцца як дадатковыя адначасова
з асноўнымі дзеяннямі, выражанымі дзеясловамі-выказнікамі:
Мы сядзелі і гаварылі і ціха смяяліся, чакаючы нашага дзеда. (У. Караткевіч)
сядзелі, гаварылі, смяяліся і адначасова чакалі
5. Дзеепрыслоўі закончанага трывання
ўтвараюцца ад асноў прошлага часу дзеясловаў закончанага трывання
пры дапамозе суфіксаў -ўшы (пасля галосных) і -шы (пасля зычных):
сустрэць – сустрэўшы, дапамагчы – дапамогшы
Дзеепрыслоўі закончанага трывання,
іх утварэнне і ўжыванне
Дзеепрыслоўі закончанага трывання
абазначаюць закончанае дадатковае дзеянне, якое звычайна адбываецца раней
за асноўнае дзеянне або зрэдку адначасова з дзеяннем, выражаным дзеясловам-
выказнікам:
Прачыніўшы дзверы, я зазірнуў у пакой.
(спачатку прачыніў дзверы, а потым толькі зазірнуў у пакой)